Новости

Вялікі тэатр: прамая трансляцыя

 

Вялікі тэатр Беларусі і тэлеканал “Беларусь 3” робяць падарунак любімым гледачам да Сусветнага дня тэатра. Увечары 27 сакавіка адбудзецца ПРАМАЯ ТРАНСЛЯЦЫЯ легендарнага балета А. Пятрова "Стварэнне свету" у пастаноўцы В. Елізар'ева.


Чакаем вас 27 сакавіка а 19:00 у Вялікім тэатры, ці ля экранаў (прамы эфір на "Беларусь 3"), ці ў інтэрнэт-прасторы (на сайце www.3belarus.by і сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by).


У галоўных партыях вы ўбачыце вядучых артыстаў балета тэатра: Ірыну Яромкіну (Ева), Канстанціна Героніка (Адам), Ігара Аношка (Бог), Таро Курачы (Д’ябал). За дырыжорскім пультам – маэстра Вячаслаў Чарнуха-Воліч.


Запрашаем! Месца хопіць усім!

 

  

0
0
0
s2sdefault

ПАРТНЕРЫ