Новости

Віншуем Дзмітрыя Шабецю

 

 

Мы віншуем саліста оперы тэатра лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Шабецю з атрыманнем гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне А.Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка. Гэтае распараджэнне накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у розных сферах, у тым ліку і ў сферы культуры.


Грант быў выдзелены на рэалізацыю аўтарскага праекта Дзмітрыя Шабеці «Беларускія прэм'еры», які накіраваны на далейшае развіццё і папулярызацыю беларускай культуры.


Першы канцэрт у рамках новага аўтарскага праекта саліста оперы ўжо сабраў гледачоў Музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку напрыканцы лютага. Далей канцэрты, у якіх будуць гучаць прыгожыя творы сучасных беларускіх кампазітараў на словы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, пройдуць у яшчэ некалькіх гарадах Беларусі – Лідзе, Нясвіжы, Косава, а таксама ў Маскве. Плануецца, што праграму ўбачаць і жыхары Мінска – у Камернай зале Вялікага тэатра Беларусі. У канцэртах бяруць удзел таксама сябры Дзмітрыя Шабеці – салісты оперы тэатра.


Мы віншуем Дзмітрыя Шабецю з атрыманнем гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! Жадаем таленавітаму артысту натхнення, поспехаў, далейшага прафесійнага развіцця на карысць роднага тэатра, беларускай культуры і Беларусі.

0
0
0
s2sdefault

ПАРТНЕРЫ