Архiў навiн

Онлайн-трансляцыя

 

9 мая Светлае ТБ і Вялікі тэатр Беларусі правядуць онлайн-трансляцыю канцэрта «Песні Перамогі». Трансляцыя будзе даступная на YouTube-канале Светлага ТБ і ў сацыяльных сетках тэатра 9 траўня з 20.00.

 

«Свяшчэнная вайна», «Балада пра салдата», «Сіняя хустачка», «Эх, дарогі...», «На безыменнай вышыні», «Нам патрэбна адна Перамога», «Смуглянка», «Майскі вальс», «Дзень Перамогі»... гэтыя песні, здаецца, знаёмыя кожнаму. Менавіта яны кожны год гучаць у гэтыя травеньскія дні, у тым ліку на канцэртах Вялікага тэатра Беларусі, якія ўжо сталі традыцыяй.

 

Пакаленне дзядоў і прадзедаў вынесла на сваіх плячах цяжар страшнай вайны, прайшло трагічны шлях з каласальнымі стратамі, бедствамі і нягодамі.

 

Мы ж ведаем пра Вялікую Айчынную вайну з урокаў гісторыі, кніг, фільмаў, успамінаў родных. І, вядома, з песень, прысвечаных вайне, створаных у гэтыя трагічныя гады або ў пасляваенны час.

 

Напярэдадні Вялікага Свята Перамогі салісты оперы, хор і аркестр Вялікага тэатра Беларусі выканаюць для вас несмяротныя песні перамогі, музыку, якая стала сімвалам нязломнасці духу і веры ў перамогу – нават у самыя трагічныя хвіліны. Сёння гэтыя песні гучаць як успамін – пра тых, хто вярнуўся, і тых, хто навекі застаўся на палях бітвы.

 

У канцэрце, які быў запісаны роўна год таму, прынялі ўдзел вядучыя салісты тэатра: Ніна Шарубіна, Анастасія Масквіна, Уладзімір Пятроў, Аксана Якушэвіч, Алена Сало, Станіслаў Трыфанаў, Андрэй Валенцій, Уладзімір Громаў, Ірына Кучынская, Таццяна Гаўрылава, Ілля Сільчукоў, Аляксандр Міхнюк і многія іншыя, артысты хору і аркестра. За дырыжорскім пультам – Алег Лясун. Рэжысёр – Дар'я Пататурка.

 

день победы

0
0
0
s2sdefault

Партнёры