Архiў навiн

«Партрэты. Мая Крысталінская»

 

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало запрашае гледачоў на свой вечар, які 9 лютага яна прысвячае Майі Крысталінскай.

 

- Усе спевакі вучацца на прыкладзе сваіх калег, наш музычны вопыт ствараецца з таго, што мы чуем. Так адбылося і ў маім жыцці, - кажа Алена. - У маім дзяцінстве бацькі выпісвалі з Масквы і Ленінграда пласцінкі фірмы «Мелодыя», і гэтая калекцыя паступова расла. А ў бабулі ва Ўкраіне быў стары прайгравальнік. Менавіта на ім я слухала спевакоў з прыгожымі па тэмбры галасамі - і ў мяне ўзнікала адчуванне, што выканаўцы па меншай меры - мае сваякі, таму што сэрца маментальна адказвала на гэтыя словы, музыку і эмоцыі, закладзеныя ў іх. Не магу забыць галасы Георга Отса або Марка Бернэса... Але сапраўдным адкрыццём для мяне было пачуць Маю Крысталінскую. Я слухала яе песні: «Магчыма», «Кіліманджара», «Вальс аб вальсе», «Ліст на Усць-Ілім» - і мне вар'яцка падабалася, як яна іх выконвала. Яна была з тых артыстаў, якія валодалі велізарным тэатральным патэнцыялам: яна не толькі музычна дакладна спявала, але магла з любой кампазіцыі стварыць цэлы спектакль. Я закахалася ў голас Крысталінскай, было чуваць, што гэта добры, адкрыты, шчодры чалавек. А калі праз некаторы час прачытала яе біяграфію, зразумела, што гэта яшчэ і мужная жанчына, якая за сваю любоў да музыкі змагалася ўсё жыццё. Калісці па «прычыне» таго, што яна «распаўсюджвае лішні сум на савецкай эстрадзе», яе паспрабавалі ціхенька прыбраць са сцэны. Не разумеючы, што гэта менавіта тая ціхая і спакойная эмоцыя, якой так не хапае ў жыцці. А хаваць свае нядужання і ўсё роўна выходзіць на эстраду - якой моцы гэта патрабуе! І я пранікаюсь лёсамі сваіх гераінь: заўсёды ёсць магчымасць узяць што-небудзь добрае з жыцця іншага, нават калі гэта сумны вопыт. Таму заўсёды гляджу на маіх любімых спявачак і разумею: як многага нам не хапае ў жыцці. Нас захліснула хваля непатрэбнай мітусні. Хочацца хоць ненадоўга вярнуцца да часу дваровых лавачак, дзе старыя гулялі ў даміно, бабулькі павучалі моладзь, а суседкі балбаталі ад тым, якія рабіць на зіму закаткі... Гэта значыць ўспомніць пра ўсё добрае, што мы губляем.

 

Вядома, на вечарыне прагучаць песні «Стары клён», «А за акном - то дождж, то снег...», «Масты», «Пяшчота»... Не буду раскрываць усе карты - проста запрашаю ўсіх на канцэрт! Я вельмі хачу падарыць добрыя эмоцыі, добрыя ўспаміны пра нешта дарагое і проста радасць. Радасць ад сустрэчы ў камернай зале Вялікага тэатра Беларусі.

 

За раялем - лаўрэат міжнароднага конкурсу Анастасія Дубоўская.
Рэжысёр - Алена Медзякова.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры