Архiў навiн

Mainstream.love

 

 

Дзень святога Валянціна даўно стаў адным з самых чаканых святаў у Беларусі. Што нядзіўна, бо каханы чалавек побач, мабыць, галоўнае, што можа быць у жыцці. Магчыма, у вас ужо ёсць нейкія традыцыі, як лепш за ўсё правесці Дзень усіх закаханых. Але Вялікі тэатр прапануе стварыць новы звычай для гэтага дня, напрыклад - запланаваць візіт у Камерную залу - на канцэрт «Mainstream.love». Салісты оперы Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк ў самы рамантычны дзень у годзе - 14 лютага - запрашаюць вас, дарагія гледачы, у Камерную залу, каб мовай выдатнай музыкі расказаць вам самыя розныя гісторыі кахання. У тым ліку распавесці і сваю: ужо ні для каго не сакрэт, што Марта і Тарас - муж і жонка.

 

«Для мяне каханне - гэта падтрымка блізкага чалавека, шчырая вера ў цябе, якая дорыць крылы. Без гэтага ўсе бессэнсоўна, - прызнаецца Марта Данусевіч. - Толькі з каханым табе добра і камфортна, ты спакойны і абсалютна шчаслівы... Творы, якія мы абралі для гэтага вечара, вядома, пра каханне, дабрыню, увагу - пра ўсё, чаго нам часам так востра не хапае ў жыцці. Спадзяемся, наш канцэрт прыўнясе вясёлкавыя фарбы не толькі ў гэты дзень, але 14 лютага будзе зроблены асаблівы - яркі акцэнт».

 

Кожны твор будзе адсылаць нас да герояў, гісторыі кахання якіх вядомыя ўсім у свеце. Гэтым святочным вечарам са сцэны Камернай залы прагучаць арыі і дуэты з опер і класічных аперэт, музыка Арно Бабаджаняна, неапалітанскія і ўкраінскія песні. «І гэта нядзіўна, бо Тарас - з Украіны, - усміхаецца Марта. - Выбар праграмы невыпадковы, гэтыя творы - адны з самых папулярных, экспрэсіўных і рамантычных, якія не так часта можна пачуць у акадэмічным тэатры. І гэты святочны вечар 14 лютага яны зробяць яшчэ больш маляўнічым».

 

Гледачы акунуцца ў рамантычную атмасферу свята адразу ж - іх чакае цікавая квятковая фотозона, нестандартныя праграмкі канцэрта, дызайнерскія рашэнні ў афармленні залы, цікавыя сцэнічныя знаходкі. Ну і вядома, музыка - музыка пра каханне, якое натхняе. Марта і Тарас хацелі б падарыць гледачам у гэты святочны вечар незвычайны канцэрт, таму і назва ў праграмы нестандартная - «Mainstream.love», якая кажа нам не толькі пра тое, што галоўнае ў жыцці - каханне, але і раскрывае таямніцу яшчэ аднаго сюрпрызу: падчас вечарыны плануюцца прамыя ўключэнні канцэрта.

 

Дадамо, што за раялем - лаўрэат міжнароднага конкурсу Таццяна Іванова. Партыя саксафона - Дзяніс Парэчын. Вядучая вечара - рэжысёр канцэрта Дар'я Пататурка.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры