3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, дзе адбыўся Гала-канцэрт «Вялікі!», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Да пачатку гала-канцэрта Прэзідэнт пагутарыў з кіраўніцтвам Вялікага тэатра з нагоды далейшага развіцця галоўнай тэатральнай сцэны краіны.
Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў у зале ў якасці гледача, а пасля заканчэння канцэрта са сцэны звярнуўся да прысутных у зале.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў артыстаў за выступ і адзначыў іх нялёгкую працу - служэнне мастацтву.
Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб святочныя вечары, падобныя канцэрту ў Вялікім тэатры, сталі традыцыйнымі для Дня Незалежнасці. "Я хачу, каб гэтыя сустрэчы (цяперашняга Прэзідэнта і будучых прэзідэнтаў) сталі традыцыйнымі, штогадовымі. Мы падумаем, як гэта аформіць. Але вы заўсёды будзеце ў цэнтры. Вы будзеце паказваць лепшаю сваю творчасць, а я прыму рашэнне аб прысуджэнні да гэтага дня дзяржаўных прэмій, званняў народных, заслужаных. Мы зробім, каб наша творчая інтэлігенцыя ў Дзень Незалежнасці прагучала. Лічыце гэта рашэнне прынятым ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка і паабяцаў прыехаць у Вялікі тэатр праз год, 3 лiпеня 2022 года.