У гэтым годзе ўпершыню прайшоў Рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі. У намінацыі «Лепшы спектакль музычнага тэатра» атрымала перамогу пастаноўка Вялікага тэатра Беларусі – опера Ул.Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха».
Містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча збірае аншлагі з моманту з'яўлення другой пастаноўкі на сцэне Вялікага. Прэм'ера спектакля прайшла ў ліпені – закрыла 88-мы тэатральны сезон. Опера Солтана адкрывала і гэты, 89-ты сезон у Вялікім.
Мы шчыра віншуем стваральнікаў спектакля! Жадаем новых творчых перамог на карысць тэатра і Беларусі!