З 4 студзеня 2022 года генеральным дырэктарам Вялікага тэатра Беларусі назначана Кацярына Дулава. Сёння калектыву тэатра Кацярыну Мікалаеўну прадставіў Міністр культуры нашай рэспублікі Анатоль Маркевіч.
«Гэта велізарны гонар – узначаліць калектыў, які я ведаю з дзіцячых гадоў… Статус Вялікага тэатра заўсёды быў надзвычай высокі. Хочацца, каб мы працягнулі працаваць яскрава, цікава, прадуктыўна, творча. Прыкладу для гэтага ўсе намаганні. Бо я прыйшла сюды служыць», – звярнулася да калектыва Кацярына Мікалаеўна.
Кацярына Дулава змяніла на гэтай пасадзе Вячаслава Гарбузава, які ўзначальваў Вялікі з мая 2021-га. Да гэтага прызначэння Кацярына Дулава 11 гадоў займала пасаду рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.