Людміла Хітрова

Вядучы майстар сцэны

Даты найбліжэйшых спектакляў

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2018);
уладальнік медаля Францыска Скарыны (2014);
лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі "Лепшая жаночая роля ў спектаклі балета" за ролю Кітры ў балеце "Дон Кіхот" Л.Мінкуса (2023);
лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі "Лепшая жаночая роля ў спектаклі балета" за выкананне партыі Лаўрэнсіі ў балеце А.Крэйна (2016);
лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі "Лепшая жаночая роля ў спектаклі балета" за ролю Ганны ў балеце "Вітаўт" В.Кузняцова (2014);
Лаўрэат Гран-пры IV Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Стамбуле (2014).


Біяграфія

Нарадзілася ў Казахстане. Скончыла Ніжагародскае тэатральнае вучылішча ў 2006 годзе. У 2015 годзе атрымала адукацыю па спецыяльнасці "культуролаг-менеджэр, прадзюсер у сферы мастацтваў" у Інстытуце сучасных ведаў ім. А.М.Шырокава (Мінск).
У пэрыяд 2005-2008 гг. танчыла на сцэне Ніжагародскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета і Краснаярскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
З кастрычніка 2008 года балярына выступае на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. У 2014 годзе балярына стала ўладальніцай Гран-пры IV Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Стамбуле.
Яркая здольнасць, свабоднае валоданне прыёмамі класічнага танца, скульптурная пластыка, строгая чысціня рухаў дазваляюць ёй выконваць практычна ўсе партыі класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод яркіх і ўражлівых партый, падрыхтаваных і выкананых Людмілай Хітровай на сцэне Вялікага тэатра Беларусі на працягу апошніх сезонаў - галоўныя ролі ва ўсіх прэм'ерных пастаноўках. Людміла Хітрова прадстаўляе Вялікі тэатр Беларусі на знакавых дзяржаўных мерапрыемствах і на міжнародным узроўні.
У 2023 годзе ўдастоена Падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

Ганна Карэніна, Кіці − "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага
Медора − "Карсар" А.Адана
Адэта-Адылія, па-дэ-труа, Рускі танец, Маленькі лебедзь – "Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага
Жызэль − "Жызэль" А.Адана
Аўрора, Прынцэса Фларына – "Спячая прыгажуня" П.Чайкоўскага
Цар-дзяўчына − "Канёк-Гарбунок" Р.Шчадрына
Маша, Прынцэса, японскі танец − "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага
Сальвейг − ”Пер Гюнт“ на музыку Э.Грыга
Віліса, па-дэ-дэ − "Жызэль, або Вілісы" А.Адана
Папялушка, Крыўляка − "Папялушка" С.Пракоф'ева
7-ы вальс, прэлюдыя − "Шапэніяна"
Дыяна – "Эсмеральда" Ц.Пуні
Ева, Анёл − "Стварэнне свету" А.Пятрова
Марыя − "Бахчысарайскі фантан" Б.Асаф'ева
Каханая, Сяброўка вагантаў – "Карміна Бурана" К.Орфа
Анюта, Студэнтка – "Анюта" В.Гаўрыліна
Тройка ценяў, па-д’аксьён – "Баядэрка" Л.Мінкуса
Кітры, Сяброўка - "Дон Кіхот" Л.Мінкуса
Маша − "Шчаўкунок, або Яшчэ адна калядная гісторыя" П.Чайкоўскага
Фрыгія – "Спартак" А.Хачатурана
Джульета, Маска – "Рамэа і Джульета" С.Пракоф'ева
Салістка - "Пахіта" Л.Мінкуса
Вальс – "Серанада" на музыку П.Чайкоўскага
Ганна − "Вітаўт" В.Кузняцова
Чарыта – "Па-дэ-катр" Ц.Пуні
Салістка − "Свята кветак у Чынзана" Э.Хельстэда
Царэўна Ненаглядная Краса – "Жар-птушка" І.Стравінскага
Лаўрэнсія − "Лаўрэнсія" А.Крэйна
Ружа − "Маленькі Прынц" Я.Глебава
Каханне – "Санеты" на музыку П.Уорлака і Р.Воан-Уільямса
Жанчына − "Орр і Ора" К.Караева
Радыска − "Чыпаліна" К.Хачатурана
Двойка сябровак − "Тамар" на музыку М.Балакірава.


ГАСТРОЛІ

Людміла Хітрова актыўна ўдзельнічае ў гастролях балетнай трупы Вялікага тэатра за межамі Рэспублікі Беларусь. Гастралявала ў Вялікабрытаніі, Італіі, Мексіцы, Паўднёвай Карэі, Егіпце, Германіі, Іспаніі, Ірландыі, Францыі.
У 2016 годзе ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Расіі выканала партыю Ганны ў нацыянальным балеце В.Кузняцова "Вітаўт" у пастаноўцы Ю.Траяна на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі.
У 2016 годзе на сцэне "Астана Опера" (Казахстан) прымала ўдзел у міжнародным фестывалі "Шаўковы шлях", выканаўшы партыю Марыі ў балеце Б.Асаф'ева "Бахчысарайскі фантан". У тым жа годзе выступала на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў партыі Адэты-Адыліі ў балеце П.Чайкоўскага "Лебядзінае возера".
У 2019 годзе выступала на Міжнародным фестывалі класічнага балета ім. Р.Нурыева ў Казані ў загалоўнай партыі ў балеце В.Гаўрыліна "Анюта".
У кастрычніку 2022 года ўдзельнічала ў гастролях трупы балета Вялікага тэатра Беларусі. У рамках Міжнароднага фестывалю танца і музыкі ў Тайландзе выконвала галоўныя партыі ў балетах П.Чайкоўскага "Шчаўкунок" (Маша) і "Спячая прыгажуня" (Прынцэса Аўрора).
28 і 29 кастрычніка 2022 года падчас гастроляў Вялікага тэатра Беларусі на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі выканала галоўную партыю (Машы) у балеце "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага.
16 лістапада 2022 года ў рамках V Міжнароднага фестывалю "Шаўковы шлях" у "Астана - Опера", Казахстан, выканала партыю Кітры ў балеце "Дон Кіхот" Л.Мінкуса.
У лютым 2023 года прыняла ўдзел у балетным праекце "Баль казак" з удзелам зорак балета на сцэне БЗК "Кастрычніцкі" ў Санкт-Пецярбургу (Расія). У красавіку 2023 года выканала партыю Фрыгіі ў балеце "Спартак" А.Хачатурана Вялікага тэатра Беларусі падчас гастроляў на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра імя А.Наваі ва Узбекістане ў рамках фестывалю "Зачараванне балета".
У красавіку 2023 года выступіла ў гала-канцэрце "Зоркі балета Санкт-Пецярбурга" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў рамках праекта фестывалю "Dance Open".
У ходзе гастрольнага тура Вялікага тэатра Беларусі па гарадах Расіі (Ёшкар-Ола, Казань, Уфа, Чэлябінск, Цюмень) у маі-чэрвені 2023 года адбыліся наступныя выступленні артысткі:
25 мая: Марыйскі дзяржаўны тэатр оперы і балета імя Э.Сапаева - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага;
26-27 мая 2023: Татарскі акадэмічны дзяржаўны тэатр оперы і балета імя Мусы Джаліля ў рамках ХХХVI Міжнароднага фестывалю класічнага балета ім. Р.Нурыева - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага;
30-31 мая 2023: Башкірскі дзяржаўны тэатр оперы і балета - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага;
2-6 чэрвеня 2023: Чалябінскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета ім. М.І.Глінкі ў рамках XIV Міжнароднага фестывалю балета "У гонар Кацярыны Максімавай" - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага, "Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага;
8 чэрвеня 2023: Цюменская філармонія - "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага.
14 ліпеня 2023 года прыняла ўдзел у канцэрце харэаграфічнага мастацтва "Танца натхненне" ў рамках Дзён саюзнай дзяржавы на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (Канцэртная зала "Віцебск").


 

Партнёры