Алена Золава

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат Гран-пры Незалежнага міжнароднага конкурсу оперных выканаўцаў (Масква, Расія, 2009)
  • лаўрэат II прэміі і ўладальнік дыплома за лепшае выкананне твора сучаснага кампазітара II Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Б. Штоколова (Санкт-Пецярбург, Расія, 2009)
  • фіналістка конкурсу на лепшае выкананне партый у оперы Дж. Пучыні "Турандот" (Верона, Італія, 2009)
  • дыпламант IX Міжнароднага конкурсу вакалістаў Iuventus Canti ім. І. Гадзіна (Врабле, Славакія, 2007)
  • дыпламант Міжнароднага конкурсу-фестывалю "Надзея, талент, майстры" (Албена, Балгарыя, 2006)
  • дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў (Вільня, Літва, 2005)

Біяграфія

У 2008 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнай артысткі Беларусі, дацэнта Ірыны Шыкуновай).
Прымала ўдзел у майстар-класах Францішка Хамера (барочная музыка; Аўстрыя, 2005 г.), Драгаміра Ненава (оперная драматургія; Балгарыя, 2006 г.), Александрыны Мілчавай (школа вакалу; Балгарыя, 2006 г.).
У 2009 годзе скончыла магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Віктара Скорабагатава).
З 2008 года – салістка тэатра.


РЭПЕРТУАР

Іаланта - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Герда - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С.Баневіча
Адзіна - "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Мімі – "Багема" Дж. Пучыні
Надзея Яноўская – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Маргарыта – "Фаўст" Ш. Гуно
Сольвейг - "Пэр Гюнт" Э. Грыга (вакальная партыя ў балеце)
Котка - "Кошкін дом" П. Вальдгардта
Сента - "Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Марфа – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Віялета – "Травіята" Дж. Вердзі
Кася - "Чужое багацце нікому не служыць" Я. Д. Голанда
Карыла - "Viva la Mamma!" Г. Даніцэці
Дзінь – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Барбарына, Графіня - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Другая дама - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Ганна - "Набука" Дж. Вердзі
Эма – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Купава – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Жрыца - "Аіда" Дж. Вердзі
Таццяна - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Галатэя – "Метамарфозы" (вакальная партыя ў балеце на музыку І. С. Баха)
Ірына - "Сівая легенда" Д. Смольскага
Трус - "Віні - Пух і ўсё, усё, усё..." В. Пятровай
Донна Элеанора – "Спачатку музыка, потым словы" А. Сальеры


ГАСТРОЛІ

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой - у Расіі, Італіі, Кітаі, Латвіі, Балгарыі. Выступала ў спектаклях Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра (Віялета ў оперы "Травіята" Дж. Вердзі), Латвійскай нацыянальнай оперы (Донна Ганна ў оперы В. А. Моцарта "Дон Жуан").
У маі 2022 года прыняла ўдзел у V Фестывалі опернага мастацтва "Опера без межаў" (Расія, Краснадар), выканаўшы партыю Ксеніі ў оперы М. Мусаргскага "Барыс Гадуноў".
У рамках гастроляў Вялікага тэатра Беларусі ў Расіі ў кастрычніку 2022 года выканала партыю Надзеі Яноўскай у оперы У. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.
У кастрычніку 2024 года выступіла на сцэне Марыінскага тэатра ў партыі Надзеі Яноўскай ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана, паказ якой адбыўся ў рамках Дзён горада Мінска ў Санкт-Пецярбургу.


 

Партнёры