Марыя Булда

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат II прэміі I міжнароднага конкурсу вакалістаў «Voice premium – 2021» (2021)
  • лаўрэат II прэміі Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» (2021)
  • лаўрэат II ступені міжнароднай прэміі «Golden Time Talent United Kingdom Award» (2020)
  • лаўрэат I ступені XV міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» (Мінск, 2019)
  • лаўрэат II ступені Рэспубліканскага (з міжнародным удзелам) фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной» (Мінск, 2019)

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі па спецыяльнасці «дырыжыраванне (акадэмічны хор)» і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас народнай артысткі Беларусі А.І. Масквіной).
За час навучання ў акадэміі музыкі выканала партыі Сюзанны ў оперы «Вяселле Фігара» В.А. Моцарта і Мімі ў оперы «Багема» Дж. Пучыні.
У 2020–2022 гг. з’яўлялася салісткай заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — фальклорнай групы «Купалінка» Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
З 2022 г. — артыстка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
З 2023 г. — салістка Вялікага тэатра Беларусі. Дэбютавала на сцэне тэатра ў партыі Царыцы ночы ў оперы «Чароўная флейта» В.А. Моцарта.
Выступала на сцэне Белдзяржфілармоніі ў канцэртах Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам А. Анісімава (партыя Сюзанны ў канцэртным выкананні «Вяселля Фігара» В.А. Моцарта) і Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Я. Бушкова («Вясеннія галасы» І. Штрауса, партыя сапрана ў сімфоніі Я. Падгайца «Будзе ласкавы дождж»).
Прымала ўдзел у канцэртах цыкла «Класіка каля ратушы» з Сімфанічным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам А. Высоцкага і Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

Джыльда – «Рыгалета» Дж. Вердзі
Партызанка – «Патэтычны дзённік памяці» на музыку беларускіх кампазітараў
Аніна – «Травіята» Дж. Вердзі
Служанка – «Турандот» Дж. Пучыні
Царэўна-лебедзь – «Казка пра цара Салтана», музычны спектакль па аднайменнай оперы М. Рымскага-Корсакава
Разіна – «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
Барбарына – «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта
Адэль – «Лятучая мыш» І. Штрауса
Прылепа – «Пікавая Дама» П. Чайкоўскага
Пінокіа – «Пінокіа» Г. Бруні
Брыгiта – «Іаланта» П. Чайкоўскага
Царыца ночы – «Чароўная флейта» В. А. Моцарта


 

Партнёры