Анастасія Міхнавец

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • уладальнік Гран-пры I Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Антона Арэнскаго (Масква, 2026)
  • уладальнік Гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2016, 2019)
  • лаўрэат II прэміі і ўладальнік сярэбранай матрошкі на фестывалі рускай музыкі Эміра Кустурыцы (Сербія, Дрвенград, 2019)
  • уладальнік Гран-пры I Рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшкі (Беларусь, Мінск, 2017)
  • лаўрэат III ступені Х Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Зары Далуханавай «Янтарны салавей» (Расія, Калінінград, 2016)
  • лаўрэат I ступені Адкрытага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў імя С. Манюшкі «Убельская ластаўка» (Беларусь, Мінск, 2016)
  • лаўрэат II ступені Міжнароднага конкурсу выканаўцаў сучаснай духоўнай і поліфанічнай музыкі «Паліфоніка» (Расія, Санкт-Пецярбург, 2014)

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас В. А. Косаравай, 2017) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас В. А. Косаравай, 2022).
У опернай студыі акадэміі музыкі выканала партыі Маргарыты («Фаўст» Ш. Гуно) і Донны Анны («Дон Жуан» В. А. Моцарта). Прымала ўдзел у канцэртах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Надзея Яноўская – «Дзікае паляванне караля Стаха» Ул. Солтана
Разіна – «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
Адэль – «Лятучая мыш» І. Штрауса
Маргарыта – «Фаўст» Ш. Гуно
Першы хлопчык – «Чароўная флейта» В. А. Моцарта
Барбарына – «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта
Герда – «Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)» С. Баневіча
Прылепа – «Пікавая дама» П. Чайкоўскага


  

Партнёры