У 2013 годзе скончыў вакальнае аддзяленне Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага (клас выкладчыка Г.І. Юрэвіча).
У 2013 годзе паступіў на вакальнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Падчас навучання прымаў удзел у спектаклях опернай студыі, выканаў партыі Таміна («Чароўная флейта» В.А. Моцарта), Бамелія («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага).
З 2017 года – стажор, з 2018 года – саліст Вялікага тэатра Беларусі.
Акцёр - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Альмерык - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Граф Альмавіва – "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Ленскі - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Троль, Гаражанін, Разбойнік - "Гісторыя Кая і Герды" С. Баневіча
Моцарт – "Моцарт і Сальеры" М. Рымскага-Корсакава
Сышчык – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Распарадчык - "Пікавая Дама" П. Чайкоўскага
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Ганец - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Шляхціч – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Зібель – "Фауст" Ш. Гуно
Альфрэд – "Лятучая мыш" І. Штрауса
Бамелій – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Іудзей - "Саламея" Р. Штраўса
Эрнэста – "Дон Паскуале" Г. Даніцэці
Парпіньёль – "Багема" Дж. Пучыні
Базіліа, Курцыа - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Матылёк – "Доктар Айбаліт" М. Марозавай
У кастрычніку 2022 года з трупай Вялікага тэатра Беларусі прыняў удзел у гастролях у Маскве, выканаўшы партыю Шляхціча ў оперы У. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.