У 2015 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Спевы» (педагог – народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, дацэнт Э.Пелагейчанка).
З 2015 года – саліст Вялікага тэатра Беларусі.
Гвідон - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль паводле аднайменнай оперы М.Рымскага-Корсакава
Альфрэд - "Травіята" Дж. Вердзі
Герцаг – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Кай - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Першы філістымлянін - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Рулявы - "Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Шляхціч – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Зібель – "Фауст" Ш. Гуно
Альфрэд – "Лятучая мыш" І. Штрауса
Дружына Галіцкага – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Троль, Бяздомны - "Пер Гюнт" (вакальныя партыі ў балеце на музыку Э. Грыга)
Манастатас – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Малькольм - "Макбет" Дж. Вердзі
Альфрэд - "Травіята" Дж. Вердзі
Іудзей - "Саламея" Р. Штраўса
Сышчык - "Чароўная музыка"М. Мінкова
Рудольф – "Багема" Дж. Пучыні
Лыкаў – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Чапліцкі, Чакалінскі - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Трыке - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Ганец - "Аіда" Дж. Вердзі
Вадэмон – "Іаланта" П. Чайкоўскага
Ванечка – "Доктар Айбаліт" М. Марозавай
Партыя саліруючага тэнара ў кантаце "Карміна Бурана" К. Орфа
Рамэндада – "Кармэн" Ж. Бізэ
У кастрычніку 2022 года прыняў удзел у гастролях Вялікага тэатра Беларусі ў Маскве, выканаўшы партыю Шляхціча ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.
У жніўні 2024 года выступіў ў рамках IV Міжнароднага фестывалю класічнага мастацтва "Каспійскія сезоны" на сцэне Астраханскай дзяржаўнай філармоніі, прадставіўшы беларускае мастацтва ў канцэрце "Дзень Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан".
У кастрычніку 2024 года выступіў на сцэне Марыінскага тэатра ў партыі Першага шляхціча ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана, паказ якой адбыўся ў рамках Дзён горада Мінска ў Санкт-Пецярбургу.