Святаслаў Сахараў

Барытоны

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу "Беларуская Рамансіяда" (Беларусь, Мінск, 2022)
  • уладальнік Гран-пры VII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў сучаснай духоўнай і поліфанічнай музыкі "Поліфоніка-2016" (Расія, Санкт-Пецярбург, 2016)

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці "спевы" (клас выкладчыкаў А. Г. Галкіна, Д. Г. Амандурдыевай, 2022). З'яўляецца студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе народнай артысткі Беларусі прафесара Н. І. Масквіной.
2021/2022 год – стажор трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі.
З 2023 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Ганец - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Маралес - "Кармэн" Ж.Бізэ
Эбн-Хакія - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Гульельма – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні
Ліхтаршчык – "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Фіарэла, афіцэр - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Воўк – "Церам-Церамок" І. Польскага
Жрэц – "Турандот" Дж. Пучыні
Царскі апальшчык – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава


 

Партнёры