Вольга Кажгаліева

TPL_TRUPPA370


Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла дзіцячую музычную школу па класе скрыпкі і фартэпіяна. Атрымала дыплом Мінскага музычнага вучылішча ім. Глінкі па спецыяльнасці "Музыказнаўства". Выпускніца вакальнага аддзялення Беларускай акадэміі музыкі. Працавала ў якасці вядучай навін на папулярных FM радыёстанцыях, а таксама на тэлеканале СТВ.


У 2002-22 - салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі (меца-сапрана). З 2008 года з'яўляецца вядучай афіцыйных мерапрыемстваў і міжнародных творчых праектаў на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, у тым ліку Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, Міжнароднага фестывалю Уладзіміра Співакова, Міжнароднага конкурсу вакалістаў Competizione dell'Opera (2012), Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму (з 2010 года), Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў (з 2012 года), Музычнага фестывалю "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" у Нясвіжы (з 2010 года), Міжнароднага фестывалю «Балетнае лета ў Вялікім» (з 2014 года), Вялікага навагодняга балю (з 2010 года). З'яўлялася вядучай афіцыйнай часткі Дзён культуры Беларусі ў Расіі на гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі (Масква, 2016), а таксама Дзён культуры Беларусі ў Кітаі ў Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў (Пекін, 2017).


Была вядучай сольных канцэртаў выдатных выканаўцаў сучаснасці: Хасэ Карэраса (Палац рэспублікі, Мінск, 2018), Вольгі Перацяцько (2018), Ганны Нятрэбка і Юсіфа Эйвазава (2019), Марыі Гулегінай (2020), Дзяніса Мацуева (2021) і інш.


Неаднойчы была вядучай афіцыйных мерапрыемстваў у Палацы Незалежнасці, Палацы Рэспублікі. У 2021 годзе была вядучай цырымоніі ўручэння Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

У кастрычніку 2024 года стала вядучай Урачыстай цырымоніі адкрыцця Дзён Мінска ў Санкт-Пецярбургу, якая прайшла на Новай сцэне Марыінскага тэатра перад паказам спектакля Вялікага тэатра Беларусі "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана.


У 2021 годзе ўдастоена Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.




Партнёры