Большой театр Беларуси

 

8, 9 лiпеня 19:00

Аляксандр Глазуноў

РАЙМОНДА

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

10 ліпеня 19:00, 11 ліпеня 18:00

Ж. Массне, А. Пьяццола, К. Сэн-Санс, Р. Штраўс і інш.

МАТА ХАРЫ

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

5 лiпеня 18:00

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Віталь Грышчанка


Біяграфія

Віталь Грышчанка ў 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Інструменты народнага аркестра (баян)», у 2020 годзе скончыў аркестравы факультэт названай установы адукацыі па спецыяльнасці «Дырыжыраванне (оперна-сімфанічнае)» у класе П. В. Вандзілоўскага.

Мае досвед працы з аркестравымі калектывамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (камерны і сімфанічны аркестры), Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М.І.Глінкі (сімфанічны аркестр), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (аркестр народных інструментаў).

З'яўляецца дырыжорам-пастаноўшчыкам оперы Ф. Пуленка "Чалавечы голас" (рэжысёр А. Маторная) опернай студыі БДАМ.

Віталь Грышчанка – аўтар больш за 100 аранжыровак, інструментовак і аркестравых перакладаў для розных выканальніцкіх складаў, а таксама рэдакцыі опернай партытуры з частковай пераінструментоўкай-адаптацыяй для актуальнага складу сімфанічнага аркестра БДАМ оперы Ф. Пуленка “Чалавечы голас”. Значная частка партытур створана ў педагагічных мэтах і прызначана для сістэмнага і паслядоўнага авалодання навучэнцамі і студэнтамі практычнымі ўменнямі і навыкамі.

З'яўляецца старшым выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 2024 года - дырыжор Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Дырыжор-пастаноўшчык музычнага спектакля "Казка пра цара Салтана" паводле аднайменнай оперы М.Рымскага-Корсакава і камернай оперы Г.Ф.Гендэля "Ацыс і Галатэя".


 

Партнёры