У 1999 годзе скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча ім. М. І. Глінкі (клас выкладчыка А.Калеснічэнкі). У 2004 годзе - Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прафесара Л. Івашкова).
З 2003 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.
Акцёр - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Альмерык - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Троль, Гаражанін, Разбойнік - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Натарыус – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Ігнат Берман - "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Першы філістымлянін - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Доктар Фауст - "Фауст" Ш. Гуно
Блінд - "Лятучая мыш" І. Штрауса
Ірад – "Саламея" Р. Штраўса
Спалета - "Тоска" Дж. Пучыні
Борса – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Певень - "Кошкін дом" П. Вальдгардта
Кузька, Клеврэт – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Рэмендада – "Кармэн" Ж. Бізэ
Аўлур, Дружына Галіцкага – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Гора – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Рулявы - "Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Ленскі, Трыке, Запявала - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Бамелій, Лыкаў, Малады хлопец – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Курцыа - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Ізмаіл – "Набука" Дж. Вердзі
Гастон - "Травіята" Дж. Вердзі
Слуга – "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Мушэрон-малодшы – "Горад майстроў" Г. Гладкова
Пеўнік – "Церам-Церамок" І. Польскага
Лешы – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Лука, лакей Паповай, стары - "Мядзведзь" С. Картэса
Руды клоун – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Манастатас – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Бармалей - "Доктар Айбаліт" М. Марозавай
Понг – "Турандот" Дж. Пучыні
У складзе ансамбля вакалістаў “The Russian Song” выступаў у канцэртным турнэ “Стары, новы, вечны” па гарадах Латвіі (2016 г.), прыняў удзел у фестывалі “Нарва – Восеньская сталіца Эстоніі 2016”. Удзельнічаў у канцэртным турнэ «Апошнія рэліквіі», прысвечаным Георгу Отсу, па гарадах Эстоніі (2017 г.).
У кастрычніку 2022 года прыняў удзел у гастролях Вялікага тэатра Беларусі ў Маскве, выканаўшы партыю Ігната Бермана ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.
У кастрычніку 2024 года выступіў на сцэне Марыінскага тэатра ў партыі Ігната Бермана ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана, паказ якой адбыўся ў рамках Дзён горада Мінска ў Санкт-Пецярбургу.