Большой театр Беларуси

 

5 снежня

Джузепе Вердзі

ТРАВIЯТА

опера ў 4 дзеях

.

Аляксандр Міхнюк

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат II прэміі III Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў (Беларусь, Мінск, 2016)
  • дыпламант Міжнароднага конкурсу камерных спеваў імя Г.Свірыдава (Расія, Курск, 2014)

Біяграфія

Скончыў Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылішча па спецыяльнасці харавое дырыжыраванне. У 2015 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас В.Кліндухава). За час навучання ў акадэміі ўдзельнічаў у двух оперных пастаноўках "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага (Уладзімір Ленскі) і "Дон Паскуале" Г.Даніцэці (Эрнэста).

З 2015 - саліст Вялікага тэатра Беларусі.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступаючы ў канцэртах Вялікага тэатра Беларусі, Белдзяржфілармоніі.


РЭПЕРТУАР

Вадэмон - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Доктар Фауст, малады Фауст – "Фауст" Ш. Гуна
Моцарт – "Моцарт і Сальеры" М. Рымскага-Корсакава
Генрых - "Лятучая мыш" І. Штрауса
Немарына – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Свеціловіч – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Раберта – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні
Герцаг – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Ленскі - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Альфрэд - "Травіята" Дж. Вердзі
Рудольф – "Багема" Дж. Пучыні
Малькольм - "Макбет" Дж. Вердзі
Таміна - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Лыкаў – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Імператар, Прынц Персіі – "Турандот" Дж. Пучыні
Папугай - "Доктар Айбаліт" М. Марозавай
Іудэі – "Саламея" Р. Штраўса
Эрнэста – "Дон Паскуале" Г. Даніцэці
Партыі саліруючага тэнара ў Месе сі мінор І. С. Баха, Маленькай урачыстай месе Дж. Расіні і інш.


ГАСТРОЛІ

У 2018 годзе дэбютаваў у партыі Рудольфа ў оперы "Багема" Дж. Пучыні на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава (дырыжор – Джаваншыр Джафараў).
Выканаў партыю саліруючага тэнара ў Рэквіеме Дж. Вердзі на міжнародным фестывалі імя Яна Кепуры ў г. Крыніцы (Польшча), дырыжор – Станіслаў Краўчынскі.
У кастрычніку 2018 года выканаў партыю Ленскага ў пастаноўцы оперы "Яўген Анегін" у Хайфе (Ізраіль), дырыжор - Віктар Пласкіна, рэжысёр - Аксана Тараненка.
У лістападзе 2018 г. дэбютаваў у партыі Рынуча ў оперы "Джані Скікі" Дж. Пучыні на оперным фестывалі, прысвечаным 160-годдзю кампазітара Джакама Пучыні ў Самары (Расія, дырыжор - Яўген Хахлоў, рэжысёр - Надзея Бах).
У 2019 г. прыняў удзел у гастролях Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы пад кіраўніцтвам дырыжора Ігара Бухвалава (2019).
У кастрычніку 2022 у рамках гастроляў Вялікага тэатра Беларусі ў Маскве выканаў партыю Свеціловіча ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.
У лістападзе 2022 года ў рамках IV Міжнароднага фестывалю "Шаўковы шлях" (Астана, Казахстан) выканаў партыю Ленскага ў оперы П. Чайкоўскага "Яўген Анегін" на сцэне тэатра "Астана Опера".
У красавіку 2024 года прыняў удзел у міжнародным фестывалі опернага мастацтва "Славянскі дом" у Самарскім акадэмічным тэатры оперы і балета ім. Д.Д.Шастаковіча (гала-канцэрт 7 красавіка 2024 года).
У ліпені 2024 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў Гала-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.
У кастрычніку 2024 года выступіў на сцэне Марыінскага тэатра ў партыі Свеціловіча ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана, паказ якой адбыўся ў рамках Дзён горада Мінска ў Санкт-Пецярбургу.


 

Партнёры