Большой театр Беларуси

 

2 снежня 19:00

Іаган Штраус

Лятучая мыш

аперэта ў 3 дзеях (выконваецца з адным антрактам)

Большой театр Беларуси

 

11 i 12 снежня 19:00

Пётр Чайкоўскі \ ПРЭМ'ЕРА

Арлеанская дзева

опера ў 3 дзеях

Іосіф Нікіценка

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • уладальнік Гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2024)
  • уладальнік спецыяльнай прэміі "За лепшае выкананне народнай песні" XXVII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М.І. Глінкі (Масква, 2024)
  • уладальнік спецыяльнай прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2023)
  • лаўрэат I прэміі I Міжнароднага конкурсу маладых оперных выканаўцаў імя Фёдара Шаляпіна (Расія, Санкт-Пецярбург, 2023)
  • уладальнік бронзавага медаля XVII маладзёжных Дэльфійскіх гульняў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Кыргызстан, Бішкек, 2023)
  • уладальнік Гран-пры XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" ў намінацыі "акадэмічныя спевы" (Беларусь, Мінск, 2023)
  • уладальнік Гран-пры III Рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя С.Манюшкі (Беларусь, Мінск 2023)
  • лаўрэат I ступені IV Міжнароднага вакальнага конкурсу імя М.К.Цянішавай (Расія, Смаленск, 2022)

Біяграфія

Іосіф Нікіценка скончыў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.К.Агінскага па спецыяльнасці «спевы акадэмічныя» ў класе заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Г.І.Юрэвіча. З 2023 года – студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (спецыяльнасць «акадэмічныя спевы»). У 2024 годзе стаў удзельнікам Міжнароднай музычнай акадэміі фестывалю Юрыя Башмета ў Сочы (Расія).
З 2024 года - саліст трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі


РЭПЕРТУАР

Акцёр - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль паводле аднайменнай оперы М.Рымскага-Корсакава
Распарадчык - "Пікавая дама" П.Чайкоўскага
Уладзімір Ленcкі - "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага
Ганец - "Аіда" Дж.Вердзі


ГАСТРОЛІ

Пасля паспяховых выступаў у прэстыжных міжнародных конкурсах Іосіф Нікіценка нярэдка становіцца ўдзельнікам канцэртных праграм і праектаў у Расійскай Федэрацыі.

У 2024 годзе - удзел у Гала-канцэрце зорак спорту і музыкі, прысвечаным Дню Перамогі ў Палацы гімнастыкі Ірыны Вінер у Маскве (08.05.2024), у канцэрце адкрыцця II Летняга музычнага фестывалю "Зараддзе", 02.06.202. праграме VII Міжнароднага музычнага фестывалю Ільдара Абдразакава (лістапад 2024 - горада Сатка, Міас, Чэлябінск, Магнітагорск, Арэнбург), выступленне ў канцэрце "Маладыя зоркі Саюзнай дзяржавы", прымеркаваным да Сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федерэацыі (зала Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі, Масква).

У 2025 годзе адбыліся наступныя выступленні:
02.02.2025 - святочны канцэрт да 82-й гадавіны Сталінградскай Перамогі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор - В.Кульбакоў (Цэнтральная канцэртная зала Валгаградскай філармоніі).
10.03.2025 - канцэрт лаўрэатаў XXVII Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М. І. Глінкі на сцэне Канцэртнай залы Марыінскага тэатра, дырыжор - В.Гергіеў (Санкт-Пецярбург).
13.03.2025 - канцэрт лаўрэатаў XXVII Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М. І. Глінкі на сцэне Чэлябінскага тэатра оперы і балета, дырыжор - Я.Валынскі (Чэлябінск).
15.03.2025 - канцэрт лаўрэатаў XXVII Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М. І. Глінкі на сцэне Башкірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, дырыжор - А.Макараў (Уфа).
06.06.2025 - выкананне партыі Юродзівага ў выкананні оперы М.Мусаргскага "Барыс Гадуноў" у рамках III Летняга музычнага фестывалю "Зараддзе" пад кіраўніцтвам дырыжора Івана Рудзіна (Масква).
16.08.2025 - удзел у фестывалі "Херсанес", выкананне партыі Маладога цыгана ў оперы С.Рахманінава "Алека" на сцэне Севастопальскага тэатра оперы і балета (Севастопаль).
16.10.2025 - выкананне партыі тэнара ў "Stabat mater" Дж.Расіні ў канцэрце-адкрыцці Краснаярскага фестывалю мастацтваў "Хварастоўскі", дырыжор - І.Абдразакаў (Краснаярск).


 

Партнёры