Ганна Фокіна

Вядучы майстар сцэны

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • уладальнік медаля Францыска Скарыны (2014)

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску.
Выпускніца Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа.
У 2002 годзе скончыла  Пецярбургскую кансерваторыю ім. М. П. Рымскага-Корсакава (кафедра рэжысуры балета, майстэрня М. А. Далгушына).
У 1996-2002 гг. – салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Пецярбургскай кансерваторыі.
З 2002 года – салістка Акадэмічнага тэатра оперы і балета ім. М. Мусарскага ў Пецярбурзе (Міхайлаўскі тэатр).
З 2008 года – салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З 2024 года - загадчык трупы балета Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Сівавалосая Сольвейг, маці Сольвейг – "Пэр Гюнт" на музыку Э.Грыга
Долі, Бэтсі – "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага
Гамзаці - "Баядэрка" Л.Мінкуса
Марыя, Зарэма – "Бахчысарайскі фантан" Б.Асаф'ева
Ганна – "Страсці" ("Рагнеда") А.Мдзівані  (харэаграфія Валянціна Елізар'ева) 
Прынцэса Флорына, фея Бэзу - "Спячая прыгажуня" П.Чайкоўскага
Жызэль, Мірта, Бацільда - "Жызэль" А.Адана
Французскі танец – "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага (харэаграфія Валянціна Елізар'ева)
Беласнежка – "Беласнежка і сем гномаў" Б.Паўлоўскага (харэаграфія Наталлі Фурман)
7-ы вальс, Прэлюд, 11-ы вальс, Мазурка – "Шапэніяна" на музыку Ф.Шапэна
Магнолія – "Чыпаліна" К.Хачатурана
Джульета – "Рамэа і Джульета" С.Пракоф'ева (харэаграфія Валянціна Елізар'ева) 
Злюка – "Папялушка" С.Пракоф'ева (харэаграфія Юрыя Пузакова) 
Флёр дэ Ліс – "Эсмеральда" Ц.Пуні
Па-дэ-труа – "Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага
Сільфіда, Эфі - "Сільфіда" Х.Левенсхольда
Ізольда – "Трыстан і Ізольда" на музыку Р.Вагнера
Вальс – "Серанада" на музыку П.Чайкоўскага
Гран, Грызі - "Па-дэ-катр"
Царэўна – "Жар-птушка" І.Стравінскага
Каханая – "Карміна Бурана" К.Орфа (харэаграфія Валянціна Елізар'ева) 
Салістка – "Балеро" М.Равеля (харэаграфія Валянціна Елізар'ева) 
Хасінта – "Лаўрэнсія" А.Крэйна
Салістка – "Шэсць танцаў" на музыку В.А.Моцарта (харэаграфія І.Кіліана)
Студэнтка - "Анюта" В.Гаўрыліна
Дульцынея - "Дон Кіхот" Л.Мінкуса
Трыа - "Баядэрка" Л.Мінкуса
Салістка – "Маленькая смерць" на музыку В.А.Моцарта (харэаграфія І.Кіліана)
Варыяцыі - "Пахіта" Л.Мінкуса, Ц.Пуні
Байджан – "Каханне і смерць" П. Бюль-бюль аглы (харэаграфія Вольгі Костэль) 
Дзяўчына – опера "Паяцы" Р.Леонкавала (харэаграфія Вольгі Касцель)
Белы анёл – "Санеты" П.Уорлака і Р.Воан-Уільямса (харэаграфія Аляксандры Ціхаміравай)
Гюльнара - "Карсар" А.Адана

Мініяцюры:
"Лебедзь", Рускі танец", "Лібертанга" (харэаграфія Вольгі Касцель), "Сумленне" (харэаграфія Вольгі Касцель)

 

У тэатры оперы і балета Пецярбургскай кансерваторыі і ў Міхайлаўскім тэатры выконвала вядучыя партыі ў балетах: «Лебядзінае возера» (Адэта-Адылія, па-дэ-труа), «Спячая прыгажуня» (Аўрора, Прынцэса Фларына), «Сільфіда» (Сільфіда), «Рамэо і Джульета» ў харэаграфіі М. Баярчыкава (Джульета), «Шчаўкунок» у харэаграфіі Л. Іванова ў рэдакцыі М. Далгушына (Фея Дражэ), «Карсар» (Гюльнара), «Жызэль» (Мірта), «Кармэн-сюіта» ў харэаграфіі М. Далгушына (Кармэн), «Апалон Мусагет» (Полігімнія), «Павільён Арміды» (Арміда), «Шапэніяна» (Прэлюд), «Дон Кіхот» (Уладарка дрыад), «Па-дэ-катр», «Павана Мавра» (Дэздэмона), «Русалка» (Русалка) і «Гульні» (Дзяўчына) у харэаграфіі І. Шаронава і інш., харэаграфічныя мініяцюры «Лебедзь» (харэаграфія М. Фокіна), «Адзін дзень», «Шафо», «Парог», Па-дэ-дэ «Па Степ» (харэаграфія І. Шаронава), «Сіеста» (харэаграфія У. Раманоўскага).


ГАСТРОЛІ

Гастралявала ў Японіі, Германіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Італіі, ЗША, Южнай Карэі, Канадзе, Літве, Польшчы, Югаславіі і інш.


 

Партнёры