Таццяна Яршова

Балетмайстар-рэпетытар

Народная артыстка Беларусі (1992)


Біяграфія

Нарадзілася ў Рызе. Скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча. Лаўрэат міжнародных конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1974) і Маскве (1977). У 1972-1976 г.г. – салістка балета Латвійскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (Рыга).
З 1990 г. – педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 1992 годзе ўзнагароджана Дыпломам Першага Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў балета імя Сяргея Дзягілева ў Маскве як лепшы педагог-рэпетытар.


РЭПЕРТУАР

З 1976 па 1995 г.г. – вядучая салістка балета Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Сярод партый: Аўрора (“Спячая прыгажуня”), Маша (“Шчаўкунок”), Адэта і Адылія (“Лебядзінае возера”), Кітры (“Дон Кіхот”), Фрыгія (“Спартак”), Кармэн (“Кармэн-сюіта”), Нэле (“Ціль Уленшпігель”), Сільфіда і Ундзіна ў аднайменных балетах, Ліза (“Ліза і Кален”), Магнолія (“Чыпаліна”) і інш.


 

Партнёры