Канстанцін Белахвосцік

Вядучы майстар сцэны

Даты найбліжэйшых спектакляў


Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Мінску. У 2015 г. скончыў Беларускую дзяржаўную харэаграфічную гімназію-каледж і прыняты ў трупу Вялікага тэатра Беларусі.

Праходзіў стажыроўку ў Тэатры балета Барыса Эйфмана (Санкт-Пецярбург).

Працаваў у трупе балета ў Нацыянальнай оперы Эстоніі.
У 2020 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.

З 2020 года – саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, на сцэне якога выканаў партыі ў балетах: «Лебядзінае возера» (Зігфрыд, па-дэ-труа, Венгерскі танец), «Спячая прыгажуня» (Дэзірэ, Кавалеры), «Пеця і воўк » (Пеця), «ПадСвядомасць» (Альфа), «Шапэніяна» (Юнак).

З 2022 года - саліст балета Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Спартак − "Спартак" А.Хачатурана
Вронскі, Афіцэр − "Ганна Карэніна" на музыку П.Чайкоўскага
Адам - "Стварэнне свету" А .Пятрова
Прынц - "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага
Зігфрыд – "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага
Альберт - "Жызэль" А. Адана
Рамэа, Бенваліа – "Рамэа і Джульета" С. Пракоф'ева
Паэт, вагант – "Карміна Бурана" К. Орфа
Французская лялька - "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага
Ведзьма - "Макбет" Дж. Вердзі
Ліс, Славалюбец – "Маленькі прынц" Я. Глебава
Стражнік - "Чыпаліна" К. Хачатурана
Афіцэр - "Анюта" В. Гаўрыліна
Блазан - "Страсці (Рагнеда)" А. Мдзівані
Саліст – "Маленькая смерць" на музыку В. А. Моцарта
Саліст, Лялька – "Шэсць танцаў" на музыку В. А. Моцарта
Каханне – "Каханне і Смерць" П. Бюльбюль аглы
Па-дэ-труа, вальс (чацвёрка), сола мазуркі, Венгерскі танец – "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага
Сола татараў – "Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф'ева
Чацвёрка сяброў - "Лаўрэнсія" А. Крэйна
Базіль - "Дон Кіхот" Л. Мінкуса
Пэр Гюнт - "Пэрт Гюнт" Э. Грыга


ГАСТРОЛІ

З трупай Вялікага тэатра Беларусі гастраліраваў па гарадах Расіі. З 25 траўня па 8 чэрвеня 2023г. Вялікі тэатр Беларусі прадставіў жыхарам расійскіх гарадоў Ёшкар-Алы, Казані, Уфы, Чэлябінска, Цюмені балетныя спектаклі, якія заўсёды збіраюць аншлагі ў Мінску, - балеты “Лебядзінае возера” і “Ганна Карэніна”. Галоўныя партыі ў іх выканаў Канстанцін Белахвосцік. Менавіта ў рамках гастроляў вядучы саліст дэбютаваў у партыі Вронскага. 8 і 9 снежня 2024 года ўпершыню выканаў партыю Спартака на сцэне Астраханскага дзяржаўнага тэатра Оперы і Балета ў рамках гастроляў Вялікага тэатра Беларусі.


 

Партнёры