Вольга Маліноўская

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю "Нарва запальвае зоркі" (Эстонія, Талін, 2017)
  • лаўрэат I прэміі Адкрытага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў імя С. Манюшкі "Убельская ластаўка" (2012)

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці "акадэмічныя спевы" (клас В. Косаравай, 2014) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнай артысткі Беларусі Н. Шарубінай).
З 2017 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.
Падчас навучання ў каледжы дэбютавала ў партыі Зосі ў оперы "Verbum Nobile" С. Манюшкі ў пастаноўцы Музычнага дома «Класіка» пад кіраўніцтвам дырыжора І. Касцяхіна, выступала ў якасці запрошанай салісткі капэлы "Санорус", камернага хору "Галгофа", з'яўлялася салісткай студэнцкіх аркестраў каледжа.
У опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканала партыі Фіёрдыліджы ("Так робяць усе жанчыны" В. А. Моцарта), Мімі ("Багема" Дж. Пучыні), Іаланты ("Іаланта" П. Чайкоўскага), Другой дамы ("Чароўная флейта" В. А. Моцарта).


РЭПЕРТУАР

Сярэдняя сястра, Ткачыха, Актрыса - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Бабуля, Маленькая разбойніца - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Берта - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Джанетта – "Любоўны напой" Г.Даніцэці
Міністр – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Іаланта, Лаура – "Іаланта" П. Чайкоўскага
Сабурава – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Цвыркун – "Пінокіа" Г. Бруні
Керубіна – "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Першы і Трэці хлопчык, Папагена - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта


ГАСТРОЛІ

Падчас навучання ў Мінскім музычным каледжы ім М.Глінкі дэбютавала ў партыі Зосі ў оперы "Verbum Nobile» у пастаноўцы Музычнага Дома «Класіка» пад кіраўніцтвам дырыжора І.Касцяхіна, выступала запрошанай салісткай капэлы «Санорус», камернага хору «Галгофа», а таксама з'яўлялася пастаяннай салісткай студэнцкіх аркестраў каледжа.

У рамках опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканала такія партыі, як: Фьёрдзіліджы («Так паступаюць усе жанчыны» В.А.Моцарта), Мімі («Багема» Дж.Пучыні), Іаланта («Іаланта» П.Чайкоўскага), Другая Дама («Чароўная флейта» В.А.Моцарта).


 

Партнёры