Вялікі тэатр Беларусi
Вялікі тэатр Беларусi
Уладальнік Гранд‑прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2024).
Дыпламант (фіналіст) XXVIII Маскоўскага міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў рускага рамансу «Рамансіада‑2024» (Расія, Масква, 2024).
Лаўрэат III прэміі VIII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Б. Т. Штокалава (Расія, Санкт‑Пецярбург, 2024).
Уладальнік Гран‑Пры I Міжнароднага конкурсу вакальна‑харавога мастацтва імя І. М. Лучанка (Беларусь, Магілёў, 2023).
Лаўрэат II ступені XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» (Беларусь, Мінск, 2023).
Дыпламант Міжнароднага моладзёжнага музычнага конкурсу імя М. П. Мусаргскага (Расія, Санкт‑Пецярбург, 2023).
Дыпламант I Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. І. Шаляпіна (Беларусь, Мінск, 2020).
Лаўрэат II ступені IX Вялікага Міжнароднага конкурсу сярод музыкантаў па відэазапісах «Grand Music Art» (Расія, 2020).
Лаўрэат II ступені I Міжнароднага творчага конкурсу «Ветразі мары» (Беларусь, Мінск, 2019).
Лаўрэат I ступені II Міжнароднага фестывалю‑конкурсу творчасці «Кубак дружбы» (Беларусь, Магілёў, 2018)
Лаўрэат II ступені II Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Зоркі Прыдняпроўя - 2018» (Беларусь, Магілёў, 2018)
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)» (2021).
У час навучання ў школе мастацтваў і каледжы стаў лаўрэатам рэгіянальных конкурсаў і фестываляў, з 2018 года прайшлі перамогі ў міжнародных творчых конкурсах у Беларусі і Расіі.
У 2019 годзе браў удзел у Чатырнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў - удзельніц СНД у Маскве.
У 2026 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (спецыяльнасць «акадэмічныя спевы», клас дацэнта М. С. Майсеенкі). У гэтым жа годзе за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць быў удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.