Клаўдзія Пацёмкіна

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Лаўрэат Міжнароднай музычнай прэміі ЕАЭС "BELBRAND AWARD" (2017, Алматы, Казахстан)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Джакамоці  Вогера (Італія) (2016)

Лаўрэат 2-й прэміі Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Б.Тулегенавай (2013)
Лаўрэат 1-й прэміі Міжнароднага фестывалю Шабыт (2011)
Лаўрэат 1-й прэміі Міжнароднага конкурсу Рамансіяда (2011)
Лаўрэат 3-й прэміі Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў ім. К.Байсеітавай (2011)


Біяграфія

Выпускніца дырыжорска-харавога факультэта Казахскага дзяржаўнага каледжа ім. Тацімбета (2000 г.). У 2005 г. скончыла Казахскую дзяржаўную кансерваторыю ім. Курмангазы па спецыяльнасці "Оперныя спевы" (дыплом з адзнакай), у 2008 г. – аспірантуру.

У 2009-2016 – салістка Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ім. Абая (г. Алматы, Казахстан). З 2017 г. – салістка Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Разалінда – "Лятучая мыш" І.Штраус
Таццяна – "Яўген Анегін" П.Чайкоўскі
Іаланта – "Іаланта" П.Чайкоўскі
Мімі – "Багема" Дж.Пучыні
Ліу – "Турандот" Дж.Пучыні
Цэрліна – "Дон Жуан" В.А.Моцарт
Жрыца – "Аіда" Дж.Вердзі
Валянціна – "Вясёлая ўдава" Ф.Легар

 



У 2016-2017 гг. прымала ўдзел у канцэртах, прымеркаваных да Дзяржаўнага святкавання Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, у 2015-2017 гг. – удзел у дабрачынных канцэртах і балях, прымеркаваных да адкрыцця дзіцячых хоспісаў у Рэспубліцы Беларусь. Прымала ўдзел у канцэрце ў гонар інагурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева, у канцэртах, прымеркаваных да Дзяржаўных святкаванняў у Рэспубліцы Казахстан.


 

Партнёры