.

Алег Мельнікаў

Бас

Даты найбліжэйшых спектакляў

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь


Біяграфія

Выпускнік Адэскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А.Няжданавай (1992 г.). У 1986 – 1993 гадах – саліст Адэскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета.


З 1993 года – саліст тэатра.

Член Прэзідыума Міжнароднага саюза музычных дзеячаў Расіі, Член праўлення Беларускага Саюза музычных дзеячаў, Старшыня Беларускага Таварыства імя Ф.І. Шаляпіна, лаўрэат спецыяльнай прэміі І.Архіпавай і ўладальнік сярэбранага ордэна за выдатнае ўвасабленне вобраза Барыса Гадунова ў аднайменнай оперы М.Мусаргскага і велізарны ўклад у асветніцтва ў Расіі (2003 г.), Чалавек года ў музычным мастацтве за 2003 год, пастаянны член журы Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М.Глінкі ў Расіі, лаўрэат 10 міжнародных конкурсаў.


РЭПЕРТУАР

Стары габрэй – "Самсон і Даліла"
Малюта – "Царская Нявеста" 
Камандор – "Дон Жуан"
Раймонд – "Лючыя дзі Ламермур"
Базіліо – "Севільскі цырульнік"
Рамфіс – "Аіда"
Філіп – "Дон Карлас"
Спарафучыле, Мантэронэ – "Рыгалета"
Захарыя – "Набука"
Бонза – "Мадам Батэрфляй"
Цімур – "Турандот"
Мельнік – "Русалка"
Канчак, Уладзімір Галіцкі – "Князь Ігар"
Грэмін – "Яўген Анегін"
Кароль Рэнэ – "Іаланта"
Сальеры – "Моцарт і Сальеры"
Стары катаржнік, Барыс Цімафеевіч – "Лэдзі Макбет Мцэнскага павета" ("Кацярына Ізмайлава")
Дварэцкі – "Візіт дамы"
Шыпучын – "Юбілей"
Барыс Гадуноў – "Барыс Гадуноў"
Іван Хаванскі – "Хаваншчына"
Алека, Стары цыган – "Алека"
Партыя саліруючага баса ў "Рэквіеме" Дж.Вердзі
Рамфіс – "Аіда"
Наймiт – "Сiвая легенда"
Фарлаф  – "Руслан і Людміла" 


ГАСТРОЛІ

Прымаў удзел у канцэртах Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З сольнымі канцэртамі выступаў у Беларусі і за мяжой, у 1990-1991 гг. – кругасветнае турнэ.
З трупай тэатра гастраліраваў у Іспаніі, Германіі, Ізраілі, Швейцарыі.
У 2009 г. у Маладзёжным музычным народным тэатры (Беларусь, г. Маладзечна) ажыццявіў пастаноўку оперы "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага, у 2011 г. – оперы "Пікавая дама" П.Чайкоўскага ў Сербскай нацыянальнай оперы (г. Новы Сад).


 

Партнёры