.

Аляксандр Міхнюк

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

Лаўрэат II прэміі IІI Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў (2016)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу камернага спева імя Г.Свірыдава (Расія, 2014)


Біяграфія

Скончыў Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылішча па спецыяльнасці харавое дырыжыраванне. У 2015 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас В.Кліндухава). За час навучання ў акадэміі ўдзельнічаў у двух оперных пастаноўках "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага (Уладзімір Ленскі) і "Дон Паскуале" Г.Даніцэці (Эрнэста).

З 2015 - саліст Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Герцаг – "Рыгалета"
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар"
Ленскі – "Яўген Анегін"
Альфрэд – "Травіята"
Рудольф – "Багема"
Малькольм – "Макбет"
Таміна – "Чароўная флейта"
Лыкаў – "Царская нявеста"
Імператар, Прынц Персіі – "Турандот"
Папугай – "Доктар Айбаліт"
Іудзеі – "Саламея"
Эрнэста – "Дон Паскуале"


ГАСТРОЛІ

Дэбютаваў у партыі Рудольфа ў оперы "Багема" Дж. Пучыні на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (люты 2018, г. Баку, дырыжор - Джаваншыр Джафараў).

Выканаў сольную партыю тэнара ў "Рэквіеме" Дж. Вердзі на міжнародным фестывалі імя Яна Кепуры ў г. Крыніцэ (Польшча), дырыжор - Станіслаў Краўчынскі

Удзельнічаў у пастаноўцы оперы "Яўген Анегін" (партыя Ленскага) на сцэне дзяржаўнай філармоніі г. Хайфа (Ізраіль), кастрычнік 2018, дырыжор - Віктар Пласкіна, рэжысёр - Аксана Тараненка

Дэбютаваў у партыі Рынуча ў оперы "Джані Скікі" Дж. Пучыні на оперным Фестывалі да 160-годдзя кампазітара Джакама Пучыні г. Самара (лістапад 2018, дырыжор - Яўген Хахлоў, рэжысёр - Надзея Бахшыева)

Гастраляваў з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы пад кіраўніцтвам дырыжора Ігара Бухвалава (2019)


 

Партнёры