.

Дар'я Гаражанка

Мецца-сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Лаўрэат I ступені XI Міжнароднага конкурсу сучаснай духоўнай і поліфанічнай музыкі "Паліфоніка" (Санкт-Пецярбург, 2015)
Лаўрэат II прэміі ІІІ Адкрытага конкурсу імя С.С. Манюшкі «Убельская ластаўка» (Мінск, 2015)
Лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю на лепшае выкананне вакальных сачыненняў Барыса Чайкоўскага "Што нам пакінула ХХ стагоддзе" (Масква, 2018)
Лаўрэат 49-га Усерасійскага агляду-конкурсу вакалістаў - выпускнікоў музычных ВНУ (Санкт-Пецярбург, 2021)


Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас А. А. Косаравай); затым - Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (вакальны факультэт, спецыялізацыя «мастацтва оперных спеваў», клас праф. М. Ф. Касрашвілі). Студэнтка Цэнтра оперных спеваў Галіны Вішнеўскай (1-ы курс).

Стажыравалася па праграме "Саюзная дзяржава таленавітай моладзі ХХI стагоддзя" пры МГК ім. П. І. Чайкоўскага.

Удзельнічала ў майстар-класах сапрана Ніколы Мюлерс (Германія), дырыжора Вальтэра Міка (Германія), меца-сапрана Аляўціны Белавусавай (Расія), тэнара Бадры Майсурадзэ (Грузія).


РЭПЕРТУАР

Флора – "Травіята"
Лаура – "Іаланта"
Паж – "Рыгалета"
Вольга – "Яўген Анегін"
Дуняша – "Царская нявеста"


 

Партнёры