Архiў навiн

Музыка народаў свету

 

 

"Бартак - гэта… непрадузятасць у адносінах да асаблівасцяў розных рас, народаў, а з прычыны гэтага - паразуменне, а затым братэрства паміж народамі..." - гэта словы кампазітара Золтана Кодая. Музыку Бела Бартока ў тым ліку гледачы пачуюць у праграме, якую рыхтуе для гледачоў духавы квінтэт салістаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі: Дыяна Гантарэнка (флейта), Аляксандр Папсуеў (габой), Віктар Пузыня (кларнет), Віталь Карабухін (валторна), Валерый Пстыга (фагот). Тыя, хто ўжо слухаў канцэрты музыкаў, якія праходзяць не толькі ў Вялікім, але і на самых розных пляцоўках як Мінска, так і іншых гарадоў краіны, пагодзяцца, што праекты маладых людзей адрознівае асаблівы падыход да выбару праграмы. Яны нібы прапускаюць праз сябе кожны твор - і музыка напаўняецца дадатковым сэнсам. Упэўненыя, што і канцэрт 15 красавіка не стане выключэннем. У праграме – творы выдатных кампазітараў ХХ стагоддзя – Бела Бартока, Анры Томазі, Ферэнца Фаркаша, Марыса Равеля, у якіх нельга не пачуць перакананні саміх аўтараў – пацыфісцкія і гуманістычныя, так актуальныя ў наш час. Інтэлект і раскаванасць, дынамізм, экспрэсія і лірыка, прастата народна-песенных вытокаў і філасофскі пачатак - мабыць, гэта тое, што хвалюе ў гэтай музыцы, якую хочацца слухаць і чуць.

 Экскурсии и фотосессии

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры