Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Уладзімір Авадок


Біяграфія

Уладзімір Авадок скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі як піяніст (у класе прафесара Л.С. Шэламенцавай) і оперна-сімфанічны дырыжор (у класах прафесара Г.П. Праваторава і В.І. Воліча), навучаўся ў аспірантуры акадэміі. Удзельнічаў у міжнародных майстар-класах прафесараў Золтана Пяшко, Коліна Мэтэрса, Юрыя Сіманава, кансультаваўся ў В.С. Сіннайскага, стажыраваўся ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.А. Рымскага-Корсакава ў класе прафесара А.В. Аляксеева.


У 2015 годзе Уладзімір Авадок - студэнт і асістэнт маэстра Рыкарда Муці у Італьянскай опернай акадэміі (Равена, Італія), удзельнічае ў пастаноўцы оперы «Фальстаф» Дж. Вердзі. У 2017 годзе - дырыжор-пастаноўшчык Равена-фестывалю (Італія), у рамках якога ў супрацоўніцтве з рэжысёрам Крысцінай Мадзавілані-Муці ставіць оперы «Тоска» Дж. Пучыні, «Паяцы» Р. Леонкавала, «Сельскі гонар» П. Масканьі. У 2019 у рамках гэтага фестывалю стаў дырыжорам-пастаноўшчыкам "Кармэн" Ж. Бізэ.


У цяперашні час з'яўляецца дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі, дырыжорам сімфанічнага аркестра Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У Вялікім тэатры Беларусі выступіў у якасці дырыжора-пастаноўшчыка опер «Пінокіа» Г.Бруні (2020), "Севільскі цырульнік" Дж.Расіні (2023), балетаў "Лебядзінае возера" (2021), «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (2022).

 

 

 

 

 

Партнёры