Большой театр Беларуси

 

12 кастрычнiка 18:00

Джакама Пучыні

ВIЛICЫ. ФАТУМ

опера-балет ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

15 кастрычнiка 19:00

Джузепе Вердзі

РЫГАЛЕТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

20 кастрычнiка 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ВЯСЕЛЛЕ ФІГАРА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

22 кастрычнiка 19:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Ганна Маторная


Біяграфія

Ганна Маторная атрымала адукацыю па спецыяльнасцях "харавое дырыжыраванне" (Гродзенскае дзяржаўнае музычнае вучылішча - 1991, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі - 1997, аспірантура БДАМ - 2001) і "рэжысура музычнага тэатра" (2009, курс М. М. Ізворскай-Елізар'евай).
У 1993 годзе была прынята ў харавы калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, з 1997 года заняла пасаду хормайстра.
Рэжысёрскую дзейнасць пачала ў опернай студыі БДАМ (дыпломны спектакль – опера Г. Пёрсела "Дыдона і Эней") і на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, дзе быў прадстаўлены творчы праект Ганны Маторнай "Трагікамічнае прачытанне, або Камітрагічнае праПЕННЕ оперы С.Картэса "Юбілей" (па матывах твораў А. П. Чэхава, лібрэта У. Халіпа)” (люты 2010).
З 2010 года – рэжысёр-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, на сцэне якога паставіла спектаклі: "Званочак, або Шлюбная ноч аптэкара" Г. Даніцэці, "Паяцы" Р. Леанкавала, "Містэр Ікс" І. Кальмана, "Цыганскі барон" І. Штраўса, "Мая цудоўная лэдзі" Ф. Лоў, "Баль у "Савоі" П. Абрахама, "Здрасьце, я цётка Чарлі!.. (Цётка Чарлея)" А. Фельцмана, "Труфальдзіна з Бергама" А. Колкера і інш.
З 1998 года - выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кафедра харавога дырыжыравання). З 2010 года выкладае на кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (рэжысёр-пастаноўшчык камернай камічнай оперы "Фантазія" У. Кур'яна, оперы "Багема" Дж. Пучыні і інш.).
З 2021 г. з'яўляецца рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі. З 2022 года - галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі.

Дзейнасць Ганны Маторнай удастойваецца прэстыжных узнагарод:

2016 – мюзікл "Мая цудоўная лэдзі" Ф. Лоў (рэжысёр-пастаноўшчык - Ганна Маторная) - уладальнік прэміі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра" на IV Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія";
2018 – Падзяка Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму "за шматгадовую плённую работу ў галіне культуры, высокую прафесійную адказнасць, падтрымку прафсаюзных ініцыятыў і з нагоды Дня нараджэння тэатра";
2018 – Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета Дэпутатаў - за шматгадовую работу па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і правядзенне цыкла дабрачынных мерапрыемстваў для ветэранаў вайны і працы;
2019 – Грамата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму - за шматгадовую добрасумленную работу ў сферы культуры, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць;
2019 – Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь - за шматгадовую плённую работу і высокі прафесіяналізм;
2019 – падзяка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за ўдзел у святочнай праграме "10 адценняў музейнай ночы" ў рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" і вялікі ўклад у паспяховую рэалізацыю гэтага праекта.
2021 - пастаноўка оперы "Фауст" Ш. Гуно адзначана прэміяй у намінацыі "Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі" на VI рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія";
2022 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
2022 - пастаноўка оперы В. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра".
2023 - пастаноўкі опер "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана і "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С.Баневіча адзначаны прэміяй у намінацыі "Лепшая праца пастаноўшчыка ў музычным спектаклі" на VII рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ;
2023 – пастаноўка оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана адзначана прэміяй у намінацыі "Лепшы спектакль оперы" VІІ Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія";
2023 – пастаноўка оперы "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С.Баневіча адзначана прэміяй у намінацыі "Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва" VІІ Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія".

 


РЭПЕРТУАР

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі ажыццявіла пастаноўкі опер:
"Фауст" Ш. Гуно (2020)
"Дзікае паляванне караля Стаха" В. Солтана (2021)
"Любоўны напой" Г. Даніцэці (2022)
"Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча (2022)
"Іаланта" П.Чайкоўскага (2023)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык буйных культурных мерапрыемстваў Вялікага тэатра Беларусі.


ГАСТРОЛІ

У кастрычніку 2022 года пастаноўка оперы У.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" была прадстаўлена ў рамках гастроляў на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі ў Маскве.

У ліпені 2024 года прыняла ўдзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў якасці рэжысёра-постаноўшчка Гала-канцэрта, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.

 

 

Партнёры