Большой театр Беларуси

 

15 i 16 лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 чэрвеня 19:00 | Год Чайкоўскага ў Вялікім тэатры Беларусі

ГАННА КАРЭНIНА

балет ў 2 дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

.

Юліяна Шырмо


Біяграфія

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж па спецыяльнасці "цымбалы", Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (спецыяльнасць "рэжысура тэатра (эстрада)"), магістратуру акадэміі (спецыяльнасць "тэатральнае мастацтва"), навучаецца ў аспірантуры БДАМ. Як цымбалістка стала лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Падчас навучання ў Акадэміі мастацтваў стварыла этна-фальклорную групу «PANI malala», якая стала фіналістам Рэспубліканскага конкурсу «Заспявай 4*4». Навуковая дзейнасць Юліяны Шырмо адзначана дыпломам Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ сярод устаноў вышэйшай адукацыі (2019, 2 месца).
З'яўлялася рэжысёрам Дзіцячага музычнага тэатра «Казка» Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «Зорка» Фрунзенскага раёна горада Мінска, куратарам тэатральнай школы ТАА «Арт-цэнтр» «Антрэпрэнёр», педагогам і спецыялістам па працы з моладдзю ДУА «Цэнтр "Нацыянальная школа прыгажосці"» (рэжысёрская і акцёрская пастаноўка нумара калекцыі «Легенды» была ўдастоена дыплома лаўрэата I ступені IV Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Скрыжаванні» (Мінск, Беларусь, 2018)). Працавала ў якасці асістэнта рэжысёра ў праектах Вялікага тэатра Беларусі, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
З 2023 года - рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі.
У жніўні 2023 года па выніках адборачнага конкурсу Лабараторыі Нацыянальнага фестывалю "Музычнае сэрца тэатра" (Расія) была запрошана ў якасці драматурга (аўтара лібрэта і тэкстаў песень) з матэрыялам рок-оперы "Арфей і Эўрыдыка".

 

Партнёры