Балетная трупа

Юлія Дзятко


Біяграфія

У 1992 г. скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж, у 2005 г. - Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
У 1992 - 2006 гг. салістка Беларускага Дзяржаўнага музычнага тэатра.
У 2007-2015 гг. - вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі


РЭПЕРТУАР

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі выканала вядучыя партыі, сярод якіх: Джульета ("Рамэо і Джульета" С.Пракоф'ева), Жызель і Па-дэ-дэ ("Жызэль" А.Адана), Кітры ("Дон Кіхот" Л.Мінкуса), Мачыха ("Беласнежка і сем гномаў" Б.Паўлоўскага), Па-дэ-труа ("Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага), Радзісачка ("Чыпаліна" К.Хачатурана), Крыўляка ("Папялушка" С.Пракоф'ева), Блудніца ("Карміна Бурана" на музыку К.Орфа), Гюльнара ("Карсар" А.Адана), 7-ы вальс ("Шапэніяна" М.Фокіна) і інш.
У 2012 годзе сумесна з К.Кузнецовым ажыццявіла пастаноўку аднаактовага балета "Зала чакання" на Малой сцэне Вялікага тэатра Беларусі.
У 2015 годзе сумесна з К.Кузнецовым ажыццявіла пастаноўку аднаактовага балета "Хто я?" на музыку С.Картэса.
Балетмайстар-пастаноўшчык опер "Кармэн" Ж.Бізэ (2015), "Макбет" Дж.Вердзі (2016), "Травіята" Дж.Вердзі (2017).

 

Партнёры