Балетная трупа

Анастасія Голешава


Біяграфія

Нарадзілася ў г. Віцебску.
У 2018-м скончыла Беларускую дзяржаўную харэаграфічную гімназію-каледж (педагог Н. С. Давыдзенка).
У 2022-м скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас С. Мікеля).


З'яўляецца артысткай балета Вялікага тэатра Беларусі.
З 2025 года - намеснік загадчыка трупы балета Вялікага тэатра Беларусі і балетмайстар-рэпетытар.

Аўтарскія работы А. Галяшовай як пастаноўшчыка ўключаюць аднаактовы балет (дыпломная работа) "Поўня" (паказы на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра ў 2022), канцэртныя нумары, а таксама наступныя буйныя работы ў Вялікім тэатры Беларусі:
музычны спектакль “Казка пра цара Салтана” паводле аднайменнай оперы М.Рымскага-Корсакава (балетмайстар-пастаноўшчык, 2024);
камерная опера Г.Ф.Гендэля "Ацыс і Галатэя" (балетмайстар-пастаноўшчык, 2025).

У якасці асістэнта галоўнага балетмайстра Ігара Колба працавала над пастаноўкамі оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (2024) і «Танцы» Вечар аднаактовых балетаў: Балеро. Танец смерці. Кармэн (2025).
Прыняла ўдзел у рабоце творчай групы пастаноўкі оперы П.Чайкоўскага "Арлеанская дзева" (2025), выступіўшы ў якасці харэографа пластычных нумароў.


У якасці харэографа прадстаўляла свае работы на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, а таксама правяла майстар-класы ў рамках Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” (2024).

У 2025 годзе харэаграфічныя нумары "Танец Маціса" і "Gula", пастаўленыя А.Голешавай, былі ўдастоены I ступені Міжнароднага харэаграфічнага конкурсу "Феерыя танца" ў намінацыі "Сучасная харэаграфія".

 

Партнёры