Марта Данусевіч

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • пераможца Міжнароднага вакальнага конкурсу імя Элізабэт Конэл (Elizabeth Connell Prize, 2022)
  • уладальнік міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo (2022)
  • лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
  • лаўрэат III прэміі II Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Аляксандраўскай (Беларусь, Мінск, 2012)
  • лаўрэат I прэміі Міжнароднага конкурсу «Мастацтва XXI стагоддзя» (Украіна, Кіеў-Ворзель, 2010)

Біяграфія

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара Л. Колас). У опернай студыі акадэміі музыкі выканала партыі Чыа-Чыа-сан («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні), Таццяны («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) і Іаланты («Іаланта» П. Чайкоўскага).

У 2013–2015 гг. – стажор, з 2015 г. – салістка Вялікага тэатра Беларусі.

У 2015-2018 г. - артыстка Моладзевай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі. Прымала ўдзел у канцэртах удзельнікаў Маладзёжнай опернай праграмы на Новай і Гістарычнай сцэнах, а таксама ў Бетховенскай зале Вялікага тэатра Расіі. Стажыравалася ва ўніверсітэце «Мацартэум» (г. Зальцбург, Аўстрыя). Праходзіла стажыроўку ў Парыжскай нацыянальнай оперы, пасля заканчэння якой выступіла ў сумесным канцэрце з артыстамі Маладзёжнай праграмы Парыжскай оперы на сцэне Амфітэатра Оперы Бастыліі пад кіраўніцтвам Т. Сохіева.


РЭПЕРТУАР

Мілітрыса - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Мікаэла - "Кармэн" Ж.Бізэ
Надзея Яноўская – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Ганна – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні
Маргарыта – "Фауст" Ш. Гуно
Лаура, Іаланта - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Сента – "Лятучы Галандзец" Р. Вагнера
Таццяна - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Мімі – "Багема" Дж. Пучыні
Маша - "Пікавая дама"П. Чайкоўскага
Другая дама, Другі хлопчык - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта


ГАСТРОЛІ

У кастрычніку 2016 г. прымала ўдзел у канцэрце «Віртуозы Масквы» пад кіраўніцтвам Ю. Башмета ў г. Антверпене (Бельгія).
У лютым 2017 г. удзельнічала ў гастролях Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі на Блакітным узбярэжжы Францыі, у тым ліку ў Оперы Ніцы і Оперы Тулона. У сакавіку таго ж года ўдзельнічала ў канцэртным выкананні «Арлеанскай дзевы» П. Чайкоўскага ў рамках гастроляў опернай трупы, хору і аркестра Вялікага тэатра Расіі ў Францыі пад кіраўніцтвам Т. Сохіева (Тулуза, Парыж).
У студзені-лютым 2018 г. прымала ўдзел у абменнай праграме паміж Вялікім тэатрам Расіі і Парыжскай нацыянальнай операй, дзе выступала ў канцэртах на сцэнах Оперы Бастыліі і Оперы Гарнье.
З трупай Вялікага тэатра Расіі гастралявала ў Аўстрыі, Францыі, Бельгіі, Расіі.
З трупай Вялікага тэатра Беларусі гастралявала ў Расіі. У кастрычніку 2022 года выканала партыю Надзеі Яноўскай у оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.


 

Партнёры