Аксана Якушэвіч

Мецца-сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2016)
  • уладальнік медаля Францыска Скарыны (2012)
  • дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л.П.Аляксандраўскай (Беларусь, Мінск, 2004)

Біяграфія

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнай артысткі Беларусі Л. Галушкінай) і магістратуру (клас народнай артысткі Беларусі Н. Рудневай).
З 2002 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.
У 2005 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

Бабарыха, Няня - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Няня - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Графіня - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Снежная каралева – "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Даліла - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Амнерыс - "Аіда" Дж. Вердзі
Ірадыяда – "Саламея" Р. Штраўса
Кармэн – "Кармэн" Ж. Бізэ
Маддалена – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Любка – "Сівая легенда" Д. Смольскага
Канчакоўна – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Паліна - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Азучэна - "Трубадур" Дж. Вердзі
Ульрыка - "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Сантуца – "Сельскі гонар" П. Масканьі
Фенена – "Набука" Дж. Вердзі
Марфа – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Любаша – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Земфіра - "Алека" С. Рахманінава
Іакаста – "Цар Эдып" І. Стравінскага
Трэцяя дама - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Ч'еска – "Джані Скікі" Дж. Пучыні
Каралева - "Чароўная музыка" М. Мінкова
Люцыя – "Горад майстроў" Г. Гладкова
Лель – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Марта, Лаура - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Кашчэеўна – "Кашчэй Бессмяротны" М. Рымскага-Корсакава
Партыя саліруючага мецца-сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі


ГАСТРОЛІ

Прымала ўдзел у днях культуры Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане, Расіі (на сцэне Вялікага тэатра Расіі выканала партыю Марфы ў оперы М. Мусаргскага "Хаваншчына"), Эстоніі (партыя Канчакоўны ў оперы А. Барадзіна "Князь Ігар"), Кітаі. Удзельнічала ва ўрачыстых канцэртах інвестфоруму "Belarus Calling Asia", прысвечанага супрацоўніцтву краін азіяцкага рэгіёну з Рэспублікай Беларусь у фінансава-інвестыцыйнай сферы (Сінгапур, 2017).
Па запрашэнні Нацыянальнай оперы Украіны (Кіеў) выканала партыю саліруючага меца-сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі.
Па запрашэнні Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава выступіла ў партыі Амнерыс у оперы "Аіда" Дж. Вердзі.
У 2006 годзе з поспехам выканала партыю Амнерыс у "Аідзе" Дж. Вердзі на Міжнародным фестывалі музыкі і танца ў Бангкоку (Тайланд).
З 2013 года з'яўлялася запрошанай салісткай Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра ім. К. С. Станіслаўскага і В. І. Неміровіча-Данчанкі.
Выканала партыю Кармэн у аднайменнай оперы (2015, 2016 гг.) і партыю Фенены ў "Набука" (2016, 2017 гг.) у Польшчы, дырыжор – Фр. Батыльера.
З дырыжорам М. Вольнеўскім прадставіла канцэртныя праграмы ў Польшчы (2015, 2016, 2017 гг.) і Швейцарыі.
Прымала ўдзел у гастролях Вялікага тэатра Беларусі ў Германіі, Венгрыі, Тунісе, Нідэрландах.
У 2024 годзе прыняла ўдзел у Міжнародным фестывалі опернага мастацтва "Славянскі дом" (Самара), выканаўшы партыю Графіні ў оперы П.Чайкоўскага "Пікавая дама" на сцэне Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Д.Дз. Шастаковіча, выступіла ў рамках IV Міжнароднага фестывалю класічнага мастацтва "Каспійскія сезоны" на сцэне Астраханскай дзяржаўнай філармоніі, прадставіўшы беларускае мастацтва ў канцэрце "Дзень Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан".


 

Партнёры