Дзяніс Янцэвіч

Барытоны

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў Магды Алівера (Італія, Мілан, 2014 г.)

Біяграфія

У 2011 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю (акадэмію) ім. М.А. Рымскага-Корсакава (спецыяльнасць - "Вакальнае мастацтва: акадэмічныя спевы"), у 2013 годзе - Бернскую оперную студыю ў г. Біль (спецыяльнасць - "Вакал", педагог - прафесар Ханс Петэр Блохвіц), у 2014 годзе - Міжнародную акадэмію музыкі Арланда Мантавана ў Мілане (спецыяльнасць - "Вакал", педагог - Бональдо Джаёцці).

У 2012-2013 гадах - саліст Гарадскога тэатра Біль-Залатурн (Швейцарыя).

З 2015 года - стажор трупы оперы, з 2016 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Раберт - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Фігара – "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Ліхтаршчык – "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Белькорэ - "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Белы Клоун – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Вярхоўны жрэц – "Самсон і Даліла" К.Сен-Санса
Андрэй Беларэцкі - "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана
Пясочны чалавек, Карабас Барнабас – "Пінокіа"Г.Бруні
Валянцін, Вагнер – "Фауст" Ш.Гуно
Кот – "Кошчын дом"П.Вальдгардта
Фальк – "Лятучая мыш" І.Штрауса
Рэжысёр – "Viva la Mamma!" Г.Даніцэці
Аратар – "Чароўная флейта" В.А.Моцарта
Маркіз – "Травіята" Дж.Вердзі
Шонар – "Багема" Дж.Пучыні
Граф – "Вяселле Фігара" В.А.Моцарта
Анегін – "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага
Салдат – "Саламея" Р.Штрауса
Доктар Малацеста – "Дон Паскуале" Г.Даніцэці
Партыя саліруючага барытона - "Карміна Бурана" К.Орфа


ГАСТРОЛІ

У верасні 2021 г. у якасці запрошанага артыста браў удзел у спектаклі "Багема" Дж. Пучыні (пастаноўка нямецкага рэжысёра Філіпа Хімельмана) на сцэне Пермскай оперы ў партыі Шанара.
У красавіку 2024 года прыняў удзел у Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджане (01.04-03-04.2024).


 

Партнёры