Аляксандр Краснадубскі

Барытоны

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат I ступені XV Міжнароднага конкурсу дзіцячых, юнацкіх і дарослых творчых калектываў "Мора. Натхненне. Тэатр" (Расія, Анапа, 2011)
  • лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Аляксандраўскай (Беларусь, Мінск, 1994) 

Біяграфія

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1996 г., асістэнтура-стажыроўка – 1997 г., клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь М. Жылюка). 
З 1997 года – саліст оперы.

Вядзе канцэртную дзейнасць, супрацоўнічае з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь (канцэрты «Viva Opera Modern» (2016), Канцэрт памяці В.Абадзінскага «Гэтыя вочы насупраць» (2016), Канцэрт памяці М.Магамаева (2017) і інш.), выступае ў канцэртных праграмах Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Ганец, Акцёр - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Гаражанін, Разбойнік – "Гісторыя Кая і Герды(Снежная каралева)" С. Баневіча
Другі філістымлянін – "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Фальк – "Лятучая мыш" І. Штрауса
Сільвіа – "Паяцы" Р. Леанкавала
Роберт - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Марула – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Жэрмон, Маркіз - "Травіята" Дж. Вердзі
Аўлур – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Маэстра - "Viva la Mamma!" Г. Даніцэці
Шанар – "Багема" Дж. Пучыні
Фігара, Фіарэла – "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Эскамільё, Маралес – "Кармэн" Ж. Бізэ
Фігара - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Гаспар - "Рыта, або Пірацкі трыкутнік" Г. Даніцэці
Бура-Волат, Вецер – "Кашчэй Бессмяротны" М. Рымскага-Корсакава
Воўк – "Церам-Церамок" І. Польскага
Масленіца, Мізгір – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Ялецкі - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Айбаліт - "Доктар Айбаліт" М. Марозавай
Анегін - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Белы клоун – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Ямадоры – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Каппадокіец – "Саламея" Р. Штрауса
Слук – "Шлюбны вэксаль" Дж. Расіні
Кароль - "Кот у ботах" Ц. Кюі


ГАСТРОЛІ

З беларускімі аркестравымі калектывамі выступаў у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Нідэрландах, Кітаі, Польшчы, Італіі, Тунісе.
З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Кіпры, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Тунісе, Эстоніі.


 

Партнёры