Тарас Прысяжнюк

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат I прэміі Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя А. Абразцовай (Санкт-Пецярбург, 2015)

Біяграфія

Тарас Прысяжнюк нарадзіўся ў Данецку. У 2012 годзе скончыў Луганскі інстытут культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно». У 2014 годзе – Данецкую дзяржаўную музычную акадэмію імя С. Пракоф'ева па спецыяльнасці «акадэмічны вакал». Затым навучаўся ў магістратуры Нацыянальнай музычнай акадэміі імя П.Чайкоўскага ў Кіеве. У опернай студыі акадэміі выканаў партыю Альфрэда ў оперы "Травіята" Дж. Вердзі і партыю Ленскага ў оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага. У 2011-2013 г. выконваў сольныя партыі з Камерным хорам Акадэміі ў «Магніфікат», «Запале па Яну», кантатах №№10 і 147 І.С. Баха ў рамках Міжнароднай Бахаўскай акадэміі / International Bach academy. У Данецкім тэатры оперы і балета прыняў удзел у выкананні кантаты «Хусціна» Л. Рэвуцкага, оперы «Шлях Тараса» А. Рудзянскага.

З 2016 года – артыст Моладзевай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі. У 2017 годзе прыняў удзел у канцэртным выкананні оперы «Падарожжа ў Рэймс» Дж. Расіні (дырыжор Туган Сахіеў).

З 2020 году – саліст Вялікага тэатра Беларусі.

 


РЭПЕРТУАР

Макдуф - "Макбет" Дж.Вердзі
Альмерык - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Свеціловіч – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Малады Фауст – "Фауст" Ш. Гуно
Раберта – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні
Ленскі - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Рудольф – "Багема" Дж. Пучыні
камерная вакальная музыка


  

Партнёры