Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Ніна Шарубіна


Біяграфія

Музычную адукацыю атрымала ў Магілёўскім дзяржаўным музычным вучылішчы ў педагогаў Л. Я. Браілоўскай і Т. В. Кузінай, Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў класе дацэнта В.М. Раговіч (1994) і асістэнтуры-стажыроўцы ў класе заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прафесара Л.І.Івашкова.
У 1998 г. дэбютавала на сцэне Беларускай оперы ў партыі Мікаэлы – "Кармэн" Ж.Бізэ.

З 2002 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.

Валодае шырокім рэпертуарам, актыўна канцэртуе. Выступае з сольнымі праграмамі, удзельнічае ў канцэртах Вялікага тэатра Беларусі, Белдзяржфілармоніі і інш.

З 2002 года выкладае на кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2013 года - дацэнт кафедры. Студэнты класа Н.У.Шарубінай з'яўляюцца лаўрэатамі, дыпламантамі шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў вакальнага майстэрства.
Удзельніца і ўладальнік дыпломаў шматлікіх оперных фестываляў і форумаў. Член журы II Мінскага адкрытага конкурсу харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў» 2016.
З 2017 года з'яўлялася старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
У 2008 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
У 2010 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.09.2010 г. № 503 за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.09.2013 № 401 за выдатныя дасягненні вакальнага і выканальніцкага майстэрства, якія маюць высокую эстэтычную каштоўнасць і ўносяць значны ўклад у беларускую нацыянальную культуру, заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Ніне Шарубінай прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.01.2016 № 32 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў развіцці мастацтва і культуры ўдастоена звання "Народны артыст Беларусі".


РЭПЕРТУАР

Бабуля - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С.Баневіча
Яраслаўна - "Князь Ігар" А. Барадзіна
Лэдзі Макбет - "Макбет" Дж. Вердзі
Сента – "Лятучы Галандзец" Р. Вагнера
Амелія - "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Аіда - "Аіда" Дж. Вердзі
Абігаіль – "Набука" Дж. Вердзі
Чыа-Чыа-сан – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Тоска - "Тоска" Дж. Пучыні
Недда – "Паяцы" Р. Леанкавала
Сантуца – "Сельскі гонар" П. Масканьі
Мікаэла - "Кармэн" Ж. Бізэ
Ліза - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Земфіра - "Алека" С. Рахманінава
Ірына - "Сівая легенда" Д. Смольскага
Турандот – "Турандот" Дж. Пучыні
Партыі саліруючага сапрана ў рэквіемах Дж. Вердзі, В. А. Моцарта, кантаце "Карміна Бурана" К. Орфа і 9-ай сімфоніі Л. Бетховена і інш.


ГАСТРОЛІ

У 2015 г. прымала ўдзел у канцэрце майстроў культуры і мастацтва і ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Туркменістане. Удзельнічала ў культурных мерапрыемствах у рамках Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2015" (Мілан, Італія), у днях культуры Беларусі ў Кітаі (2015).
Неаднаразова прымала ўдзел у оперных фестывалях, сярод якіх Міжнародны оперны фестываль "Classic Open Air" у Залатурне (Швейцарыя), Міжнародны оперны фестываль імя Фёдара Шаляпіна ў Казані (Расія), Міжнародны фестываль опернага мастацтва "Залатая карона" ў Данецку (Украіна), Міжнародны фестываль опернага мастацтва "Бахоры" ў Ташкенце (Узбекістан).
Выступала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Расіі, Швейцарыі, Італіі.
З трупай тэатра гастралявала ў Германіі, Тайландзе, Вялікабрытаніі, Тунісе, Кіпры.

 

 

Партнёры