
Нарадзілася ў Мінску. У 2008-м годзе скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «фартэпіяна», у 2015 - Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы», у 2016-м - магістратуру акадэміі.
Падчас навучання на сцэне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканала партыі Таццяны ў оперы «Яўген Анегін» і Іяланты ў аднайменнай оперы П.Чайкоўскага.
У 2018-2019 гг. з'яўлялася стажорам Вялікага тэатра Беларусі. На сцэне тэатра выканала партыі Нарыны ў оперы Г.Даніцэці «Дон Паскуале» і Фьордзіліджы ў оперы В. А. Моцарта «Так робяць усе».
З 2020 года - салістка тэатра.
Анастасія Храпіцкая рэгулярна прымае ўдзел у камерных праграмах тэатра: у яе творчым багажы ўсе рамансы П. Чайкоўскага, якія яна выканала ў серыі сольных канцэртаў у 2022 годзе, вакальныя цыклы С. Пракоф'ева, Д. Шастаковіча, М. Мусаргскага і інш.
Прымае ўдзел у канцэртных мерапрыемствах дзяржаўнага значэння і грамадска-культурных акцыях.
Сваха, Партызанка, Нявеста - "Патэтычны дзённік памяці" на музыку беларускіх кампазітараў
Таццяна - "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага
Лебедзь-птушка (Царэўна-Лебедзь) - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Іаланта - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Герда - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Марфа – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Першая Дама - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Нарына – "Дон Паскуале" Г. Даніцэці
Сюзана, Барбарына – "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Адэль - "Лятучая мыш" І. Штраўса