Большой театр Беларуси

 

10 мая 18:00

Адольф Адан, Цэзар Пуні, Леа Дэліб, Рыкарда Дрыго, Пётр Альдэнбургскі

Карсар

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 19:00

Джаакіна Расіні

Севільскі цырульнік

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

24 мая 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"Танцы" Вечар аднаактовых балетаў:

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

27, 28 мая 19:00

Пётр Чайкоўскі

Арлеанская дзева

опера ў 3 дзеях

Анастасія Лурыкава


Біяграфія

Скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па спецыяльнасці "дырыжыраванне (акадэмічны хор)" (2012), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "дырыжыраванне (акадэмічны хор)" (2017). З 2022 года - студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь прафесара Л.Я.Колас).
З 2017 года - артыстка хору Вялікага тэатра Беларусі.
З 2024 года - салістка трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Ганна – "Набука" Дж. Вердзі
Графіня – «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта
Віялета – «Травіята» Дж. Вердзі
Фраскіта – «Кармэн» Ж. Бізэ
Голас анёла – «Арлеанская дзева» П. Чайкоўскага
Фрэйліна – «Макбет» Дж. Вердзі
Мюзета – «Багема» Дж. Пучыні
Нявеста, Партызанка – «Патэтычны дзённік памяці» на музыку беларускіх кампазітараў
Лебедзь-птушка (Царэўна-Лебедзь) – «Казка пра цара Салтана», музычны спектакль па матывах оперы М. Рымскага-Корсакава
Марфа, Сянная дзяўчына – «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава
Першы хлопчык – «Чароўная флейта» В. А. Моцарта
Жрыца – «Аіда» Дж. Вердзі
Брыгіта – «Іаланта» П. Чайкоўскага


ГАСТРОЛІ

У красавіку 2025 года прыняла ўдзел у гастрольнай паездцы трупы Вялікага тэатра Беларусі ў Вялікі тэатр Расіі з выкананнем творчага праекта "Патэтычны дзённік памяці". Паказ, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, быў арганізаваны Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы пры ўдзеле ФДБУК РАСКАНЦЭРТ.
20 верасня 2025 г. артыстка выступіла у Шанхаі (КНР) ў рамках 18-га Пуцзянскага інавацыйнага форуму на канцэрце «Ноч Кітая і Беларусі».

 

Партнёры