Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Юрый Гарадзецкі


Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л.Івашкова). Удзельнічаў у майстар-класах Міжнароднай акадэміі музыкі ў Ніцы. Вучыўся ў Вышэйшым інстытуце музыкі ў Мадэне (Італія, клас Р. Кабаіванскай), у Опернай студыі Музычнай капэлы каралевы Лізаветы (Бельгія) пад кіраўніцтвам Ж. ван Дама.

З 2006 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.
У 2012–2014 гг. – удзельнік Моладзевай опернай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы.
Рэгулярна ўдзельнічае ў творчых праектах, накіраваных на выкананне малавядомай ці ўпершыню прадстаўленай у Беларусі старажытнай і сучаснай музыкі (у прыватнасці, сусветная прэм'ера араторыі "Жальбы" І. Хадоскі ў рамках праекта "Вечары беларускай оперы і балета ў замку Радзівілаў", 2010, і інш. .). Выступае з аркестрам "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам дырыжора Д. Зубава, з якім прадставіў шырокае кола буйных твораў барока і класіцызму. Супрацоўнічаў з творчым аб'яднаннем "Беларуская капэла", выконваючы беларускую музыку XVII - XX стагоддзяў.


Дыскаграфія: Рамансы П. Чайкоўскага і С. Рахманінава, партыя фартэпіяна – Таццяна Лойша (АТМА Класік, 2013). Удастоены спецыяльнага прыза гуказапісвальнай кампаніі АТМА Класік.


РЭПЕРТУАР

Альмавіва – "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Кай - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С.Баневіча
Немарына – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Фауст – "Фауст" Ш. Гуно
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Ленскі - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Свеціловіч – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Іудзей - "Саламея" Р. Штрауса
Янак - "Чужое багацце нікому не служыць" Я. Д. Голанда
Моцарт – "Моцарт і Сальеры" М. Рымскага-Корсакава
Альфрэд - "Травіята" Дж. Вердзі
Таміна - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Бепа – "Паяцы" Р. Леанкавала
Рулявы - "Лятучы Галандзец" Р. Вагнера
Партыя саліруючага тэнара ў рэквіеме В. А. Моцарта, Дж.Вердзі і іншых творах кантатна-аратарыяльнага жанру, "Песня аб зямлі" Г. Малера, камерна-вакальная музыка


ГАСТРОЛІ

У 2007 г. прыняў удзел у дабрачынным канцэрце "Класіка і джаз" у сядзібе "Каломенскае" ў Маскве (разам з Марыяй Гулегінай і Дзянісам Мацуевым).
Выступаў на сцэне Opéra royal de Wallonie (Льеж, Бельгія). У 2011–14 гг. выканаў партыі: Лі-Лам ("Жонаненавіснік" Б. Галуппі), Базіліа ("Вяселле Фігара" В. А. Моцарта), Рулявы ("Лятучы галандзец" Р. Вагнера), Граф Эрык ў пастаноўцы "Сапраўдная сталасць" Й. Гайдна (дырыжор Хесус Лопес Кобас, 2012) і Якіна – у "Фідэліа" Л. ван Бетховена (дырыжор Паола Арывабені, 2014).
Падчас стажыроўкі ў Вашынгтонскай нацыянальнай оперы (2012-2014 гг.) на сцэне тэатра выканаў партыі: Атавіа - "Дон Жуан", Эдманда - "Манон Ляско", Пастух, Малады марак - "Трыстан і Ізольда" - дырыжор Філіп Аган.
У 2013 годзе адбыўся сольны канцэрт Ю. Гарадзецкага ў кансерваторыі Манрэаля, Францыя (партыя фартэпіяна - лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Лойша).
На сцэне Вялікага тэатра Расіі выканаў партыі: Таміна ("Чароўная флейта" В. А. Моцарта, дырыжор Крыстафер Мулдс, 2012), Феранда ("Так робяць усе жанчыны" В. А. Моцарта, дырыжор Стэфана Мантанары, 2014). Троль ("Гісторыя Кая і Герды" С. Баневіча, дырыжор Антон Грышанін, 2014).

 

Партнёры