Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

“Жыццё ў прафесіі”

У лютым Вялікі тэатр Беларусі прадстаўляе новы творчы праект – "Жыццё ў прафесіі". Першай яго гераіняй стане народная артыстка краіны Ірына Яромкіна.
5 лютага бенефісным спектаклем для прымы-балерыны стане харэаграфічная драма "Ганна Карэніна" на музыку П.І.Чайкоўскага ў пастаноўцы В.Костэль. За дырыжорскім пультам - Віталь Грышчанка.
Перад спектаклем у фае можна будзе ўбачыць выставу фатаграфій Ірыны Яромкінай – у самых знакавых для балерыны партыях.
А пасля спектакля ў цэнтральнай частцы фае партэра будзе арганізавана аўтограф-сесія для гледачоў.


***
Яна – балерына, якая разбівае дашчэнту ўсе стэрэатыпы, якія спараджае грамадства. У яе, такой вытанчанай, далікатнай, палётнай, неверагодна моцны характар. Яна – мама траіх дзяцей. І яна працягвае выходзіць на родную сцэну Вялікага тэатра! Заваёўваючы сваім талентам гледачоў…
Больш за 40 партый у яе творчай скарбонцы. Але, безумоўна, у балерыны ёсць знакавыя ролі: Фрыгія са «Спартака» А.Хачатурана, Анюта з балета В. Гаўрыліна, Ева са «Стварэння свету» А. Пятрова, Анастасія з балета В. Кузняцова, Ганна з «Ганны Карэнінай» на музыку П.Чайкоўскага... Менавіта ў гэтым вобразе – Ганны Карэнінай – убачым народную Еромкіну 5 лютага. За гэтую ролю Ірына атрымала Нацыянальную тэатральную прэмію ў 2021-м.
- Усе гэтыя гады служэння тэатру кожны дзень я іду ў тэатр з задавальненнем, – кажа Ірына Яромкіна. – Лячу сюды! Сцэна – гэта чароўнае месца, дзе ты не адчуваеш болю, у цябе няма тэмпературы, дзе ты забываеш пра свае жыццёвыя праблемы, дзе адключаешся ад усяго... Сцэна – гэта неверагодны паток энергіі, назапашаны за ўсе дзесяцігоддзі існавання тэатра. Больш за тое – выходзячы на сцэну, ты нібы адчуваеш узаемадапамогу папярэдніх пакаленняў таленавітых артыстаў... Лёгкае хваляванне проста неабходна, каб ужыцца ў вобраз – і паўстаць перад публікай у той ці іншай ролі... Ну а далей усё пакажа сцэна. Бо гэта – творчасць, і яна павінна дыхаць… Дададзім, што цяпер Ірына Яромкіна і педагог-рэпетытар – дапамагае маладым артысткам зразумець сутнасць партыі і стварыць неабходны вобраз на сцэне.


***
14 лютага пройдзе пад знакам Людмілы Хітровай: для заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь бенефісным спектаклем у межах праекта «Жыццё ў прафесіі» стане балет С.Пракоф'ева «Рамэа і Джульета» у пастаноўцы В. Елізар'ева, дзе яна выканае галоўную партыю.


***
А 23 лютага заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец прымерыць на сябе зусім новы вобраз – дзяўчыны ў пастаноўцы І.Колба «Ілюзіі кахання» (балет на музыку Ф. Шапэна, Д. Шастаковіча і Л. Шырына). Гэта будзе бенефісны спектакль для прымы.
Цікава, што ў гэтыя вечары да спектакля ў фае можна будзе ўбачыць фотавыставы, прысвечаныя прыма-балерынам, а пасля спектакля – атрымаць аўтограф зорак.

 

10.01.2025

 

Партнёры