Большой театр Беларуси

 

.

Калаф – Ільгам Валіеў

 

«Бліскучы Калаф – Ільгам Валіеў – заваражыў усю глядзельную залу сваім дзівосным голасам і неверагоднымі эмоцыямі, прачулымі на ўсе сто працэнтаў...»

4 сакавіка саліст Башкірскага тэатра оперы і балета, народны артыст Рэспублікі Татарстан і Рэспублікі Башкартастан Ільгам Валіеў зноў у Мінску, і зноў выйдзе на сцэну Вялікага тэатра Беларусі ў вобразе Калафа ў апошнім творы генія Пучыні. Ён прыме ўдзел у нашай пастаноўцы оперы Дж.Пучыні «Турандот». «Калафам – Валіевым заслухаўся з самай першай ноты. Пранізліва і вельмі прыгожа… Пад такіх выканаўцаў трэба падладжваць планы, такія спектаклі трэба лавіць!» – пішуць пра Валіева.

Каніа («Паяцы» Р.Леанкавала), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Манрыка («Трубадур» Дж.Вердзі), Фаўст («Фаўст» Ш.Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Эрык («Лятучы галандзец» Р.Вагнера), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскі) – гэтыя і многія іншыя партыі Валіеў з поспехам выконваў на сцэнах Екацярынбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (2010–2016 гг.) і Башкірскай оперы, салістам якой ён цяпер з'яўляецца. Артыст узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй журы расійскага тэатральнага фестывалю «Залатая маска» – за выкананне партыі Прынца ў оперы «Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф'ева. Ён часты госць многіх вядомых тэатраў Расіі – у Маскве, Казані, Пярмі, Чалябінску.

 

Партнёры