Большой театр Беларуси

 

30 красавiка 19:00, 2 мая 18:00 | ПРЭМ'ЕРА

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 19:00

Джаакіна Расіні

Севільскі цырульнік

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

24 мая 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"Танцы" Вечар аднаактовых балетаў:

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

27, 28 мая 19:00

Пётр Чайкоўскі

Арлеанская дзева

опера ў 3 дзеях

Вечар музыкі і ... смеху

 

Якія пацешныя, смешныя і нават недарэчныя гісторыі могуць адбыцца на кастынгу салістаў оперы, якія аднойчы вырашылі заваяваць свет... аперэты? Ці лёгка абысці сваіх канкурэнтаў, а галоўнае – як скарыць дырэктара мюзік-хола, сэрца якога «ахоўвае» яго верная памочніца?..


Арыя Містэра Ікс, куплеты Зупана, дуэт Тоні і Мары, модны танец «Шымі», яркія сцэны з «Лятучай мышы» – самыя вядомыя арыі і ансамблі са знакамітых аперэт Штрауса, Кальмана, Легара прагучаць вечарам 5 сакавіка ў Камернай зале.
На сцэне – вядучыя салісты оперы тэатра, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Ірына Кучынская, Дзіяна Трыфанава, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Гелах, Дзмітрый Капілаў, Дзяніс Янцэвіч, Юрый Балацько. За раялем – лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Буцель. Рэжысёр праграмы – Наталля Бараноўская.


«Кожны, хто прыйдзе на наш тэатралізаваны канцэрт, зможа ад душы пасмяяцца над пацешнымі сітуацыямі, атрымаць асалоду ад цудоўнай музыкі, зарадзіцца жыццярадасным настроем, які мы абавязкова падорым нашым любімым гледачам», – абяцае салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі Ірына Кучынская.

 

 

Партнёры