Большой театр Беларуси

 

18 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

30 красавiка 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера (лірычныя сцэны) у 7 карцінах

Большой театр Беларуси

 

.

Марына Вежнавец, брава!

 

Завяршальнай главой творчага праекта “Жыццё ў прафесіі” стаў бенефісны вечар заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Марыны Вежнавец. Прыма беларускага балета паўстала ў вобразе Дзяўчыны ў аўтарскім балеце Ігара Колба “Ілюзіі кахання”.

На думку галоўнага балетмайстра Вялікага тэатра, заслужанага артыста Расіі Ігара Колба, артысткі часам баяцца паказацца перад публікай у іншай ролі, якая не адпавядае, здавалася б, іх амплуа. “Але падобныя эксперыменты даюць артыстам магчымасць зрабіць прыпынак, агледзецца і зразумець, куды рухацца далей... - падкрэсліў Ігар Паўлавіч на сустрэчы з прэсай перад спектаклем. - Спадзяюся, што гэты праект знойдзе працяг, і не толькі ў трупе балета...”

“Сказаць, што мне гэтая роля падабаецца - нічога не сказаць, - распавяла Марына Вежнавец перад тым, як выйсці на сцэну ў партыі Дзяўчыны. - Яна прыцягвае мяне прыгажосцю, жаноцкасцю, магчымасцю перадаць розныя эмоцыі кахання, бо, бывае, каханне крыўдзіць...”

“Я шчаслівая!” - прызналася Марына Вежнавец пасля спектакля гледачам, якія засталіся на аўтограф-сесію: у фае тэатра можна было пагутарыць з зоркай, узяць у яе аўтограф, зрабіць фота на памяць. Таксама на працягу ўсяго вечара працавала выстаўка, прысвечаная заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь.
Упэўнены, гэта толькі пачатак новага творчага праекта тэатра “Жыццё ў прафесіі”.

 

 

 

 

 

 

Использованы фото БелТа и Большого театра Беларуси

 

Партнёры