Большой театр Беларуси

 

19, 21 сакавiка

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

22 сакавiка 18:00

Рыхард Вагнер

Лятучы галандзец

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

30 сакавiка 11:00

Санат Кібірава

Тры парасяці

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

20 сакавiка 19:00

Пётр Чайкоўскі

ІАЛАНТА

опера ў 2 дзеях

.

«Дзе ты, зорачка?»

 

Нягледзячы на тое, што Мадэста Пятровіча Мусаргскага называюць «бязмежным уладаром трагічнага», мы проста заслухоўваемся яго лірыкай.

Да таго ж камерная вакальная творчасць кампазітара, якая мела глыбока народныя вытокі, тоіць у сабе мноства загадак і нераскрытых таямніц! «Колькі свежых, некранутых мастацтвам бакоў кішыць ў рускай натуры, ох, колькі!.. Які шырокі, багаты свет мастацтва, калі мэтай узяты чалавек!» − усклікаў кампазітар у лістах сябрам. Музыка Мусаргскага была сугучна пакутам і радасцям кожнага чалавека.
Яго рамансы і песні ўзнёслыя і трагічныя, драматычныя і тэатральныя, паэтычныя і вельмі шчырыя. Ёсць сярод іх задорныя і па-дзіцячы наіўныя, а некаторыя могуць служыць «дзённікам» аўтара, бо адлюстроўваюць яго ўнутраны свет. На жаль, рэдкія вакальныя п'есы атрымлівалі заслужаныя захапленні пры жыцці кампазітара, і толькі час у выніку аказаўся справядлівым арбітрам.
Акрамя ўсяго, Мусаргскі быў і першакласным піяністам. Цалкам заслужаная папулярнасць цыкла «Карцінкі з выстаўкі» некалькі зацямніла іншыя інструментальныя творы Мусаргскага, хоць ён пісаў іх на працягу ўсяго творчага шляху. Фартэпіянная музыка дазваляе прасачыць яго кароткую, але вельмі насычаную кампазітарскую кар'еру.

26 сакавіка можна будзе пачуць дзівосныя камерныя вакальныя і інструментальныя творы Мадэста Мусаргскага і скласці сваё меркаванне пра іх. Назву канцэрту даў ранні раманс 18-гадовага аўтара «Дзе ты, зорачка?», напісаны ў традыцыйным жанры рускай песні.
Выканаўцы – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская, Дар'я Гаражанка, Руслан Маспанаў.
Фартэпіяна – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Анастасія Дубоўская і Паліна Задрэйка.
Рэжысёр – Наталля Бараноўская.

 

Партнёры