Большой театр Беларуси

 

30 сакавiка 11:00

Санат Кібірава

Тры парасяці

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

30 красавiка 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера (лірычныя сцэны) у 7 карцінах

Большой театр Беларуси

 

.

Каб помнілі

 

«Мы помнім, каб не забылі наступныя пакаленні...»
39 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася, бадай, адна з самых страшных катастроф ХХ стагоддзя. Уначы серыя выбухаў разбурыла рэактар Чарнобыльскай АЭС. Менш чым за тыдзень аварыя стала праблемай усяго свету...

У гэтую асаблівую для кожнага беларуса дату на сцэне Вялікага тэатра Беларусі гучыць музыка выбітных беларускіх кампазітараў − ва ўнікальным творчым праекце «Патэтычны дзённік памяці» – на аснове дакументальных сведчанняў трагедыі і гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Вялікая Айчынная вайна падзяліла жыццё людзей на “да” і “пасля”, – кажа галоўны рэжысёр тэатра, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная. − І праз дзесяцігоддзі яе наступствы не могуць не хваляваць. У Беларусі няма сям'і, якой бы не кранула страшная вайна. І чым далей сыходзяць яе героі, удзельнікі і сведкі, тым больш відавочным становіцца думка: мы, сённяшнія, не маем права забыць...»
Так узнікла ідэя − ператварыць дакументальныя сведчанні ў твор, які змог бы выразнымі тэатральнымі сродкамі − праз музыку, харэаграфію, слова і голас, абагульненыя акцёрскія вобразы, праз эмацыянальнае ўспрыманне дастукацца да гледача і − праз памяць мінулага − прымусіць яго задумацца пра будучыню…

Мастацтва валодае дзівоснай здольнасцю − гаварыць з гледачамі на глыбокім эмацыянальным узроўні. «...Дзённік памяці» у гэты дзень стане мостам паміж мінулым і сучаснасцю, бо на гэты праект ускладзена вельмі важная місія – захавання гістарычнай памяці. Памяць аб трагедыі як стымул для дзеянняў, каб падобнае ніколі больш не адбылося на нашай зямлі…


У праекце заняты ўсе калектывы тэатра: трупы оперы, балета, хору, міманса, Дзіцячага музычнага тэатра-студыі. 26 красавіка ў галоўных партыях выступяць вядучыя салісты оперы − народныя артысты Беларусі Станіслаў Трыфанаў, Анастасія Масквіна, Уладзімір Громаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Андрэй Сялюцін, Анастасія Малевіч, Аляксандр Гелах, Марыя Булда, Сяргей Лазарэвіч, Уладзіслаў Зазулька, Андрэй Кліпо, Дар'я Гаражанка, Таццяна Пятрова, Іван Бярэзін, Алена Золава, Андрэй Мацюшонак.

За дырыжорскім пультам − Віталь Грышчанка.

Пачатак у 16: 00! Кошт квітка: да 35 руб.

Гэты праект рэалізаваны пры падтрымцы Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Дададзім, што творчы праект «Патэтычны дзённік памяці» стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2024 года ў намінацыі «Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі».

«...Дзённік памяці» будзе паказаны 2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у Маскве – на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі. А 1 мая – на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Пасля 26 красавіка гледачы Вялікага тэатра Беларусі ўбачаць спектакль 8 мая.

Стваральнікі творчага праекта: дырыжор-пастаноўшчык Арцём Макараў, аўтар канцэпцыі і сцэнарыя, рэжысёр-пастаноўшчык Ганна Маторная, харэограф, балетмайстар-пастаноўшчык Ігар Колб, хормайстар-пастаноўшчык Ніна Ламановіч, мастак-пастаноўшчык Любоў Сідзельнікава, мастак па касцюмах Лідзія Малашэнка, мастак па камп'ютарнай графіцы Лілія Шкарупа, мастак па святле Яўген Лісіцын, рэжысёр (падбор дакументальных матэрыялаў) Юліяна Шырмо, кампазітар Алег Хадоска (музычная рэдакцыя).

 

 

 

 

 

 

Партнёры